Бадзян сапраўдны, або бадзян зорчаты (Illicium verum) — від кветкавых раслін, які ўваходзіць у род бадзян падсямейства іліцыевыя.

Пашыраны ў Індакітаі, Паўднёвым Кітаі і іншых раёнах Паўднёва-Усходняй Азіі.

Апісанне

Дрэва вышынёй да 10 м са скурыстым падоўжана-эліптычным лісцем з суцэльным краем. Кветкі двухполыя, шматпялёсткавыя, адзіночныя. Плод — цыклічная скурыстая або дравяністая шматлістоўка ў выглядзе своеасаблівай зоркі (адсюль другая назва «аніс зорчаты»). Харчовая, тэхнічная і лекавая расліна. Плады выкарыстоўваюць як вострую прыправу для араматызацыі лікёраў, вінаў, кандытарскіх вырабаў і інш. Лісты, плады і алей выкарыстоўваюць у медыцыне.

Літаратура

Катэгорыя:Лімоннікавыя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Лекавыя расліны