Сье́ра-Нева́да ( — «снежны хрыбет») — горны хрыбет на поўдні Пірэнейскага паўвострава, частка Кардыльеры-Бетыкі. Знаходзіцца на тэрыторыі Андалусіі, Іспанія. Самая высокая кропка — гара Муласен, 3478 м.

Геаграфія Даўжыня хрыбта каля 80 км, шырыня — ад 15 да 30 км. Распасціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Значная частка хрыбта мае вышыню больш за 3 тыс. м. На гары Муласен знаходзіўся самы паўднёвы у Еўропе ледавік Караль-дэ-ла Велета, які растаў у 1913 годзе.

Ад паўднёвага схілу хрыбта адыходзяць некалькі адгор’яў, падзеленых рачнымі цяснінамі — горная краіна Альпухара. На больш стромкім паўночным хрыбце бярэ пачатак Хеніль (прыток Гвадалквівіра).

Геалогія Хрыбет Сьера-Невада быў сфармаваны ў альпійскі арагенез, у працэсе якога таксама сфармаваліся еўрапейскія Альпы і горы Атлас на захадзе паўночнай Афрыкі. Сённяшняе аблічча горы набылі ў трацічны перыяд (ад 65 да 1,8 млн гадоў назад) пры сутыкненні Афрыканскай і Еўразійскай кантынентальных пліт.

Хрыбет складзены даламітамі, вапнякамі і крышталічнымі сланцамі. Каля горада Алькіфе — радовішча жалезных руд.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Сьера-Невада Sierra Nevada, Spain NASA Earth Observatory

Катэгорыя:Горныя хрыбты Іспаніі Катэгорыя:Геаграфія Андалусіі Катэгорыя:Гранада (правінцыя) Катэгорыя:Турызм у Іспаніі