Сье́ра-Ма́дрэ-дэ-Ч’я́пас (), Сьера-Мадрэ — горны хрыбет у сістэме Кардыльераў Цэнтральнай Амерыкі, размешчаны ў паўднёвамексіканскім штаце Ч’япас, а таксама на захадзе Гватэмалы.

Хрыбет выцягнуты ўздоўж берага ад Тэўантэпекскага перашыйка на паўднёвы ўсход. Яго даўжыня складае каля 350 км, найвышэйшы пункт — 4220 м над узроўнем мора (4203, вулкан Тахумулька). Складзены пераважна вулканічнымі пародамі. Раён сейсмічна актыўны, у ім часта адбываюцца землетрасенні.

На поўдзень ад хрыбта ляжыць вузкая раўніна ўзбярэжжа Ціхага акіяна. На поўначы знаходзяцца даліна ракі Грыхальва і цэнтральная даліна Ч’япас, якія адлучаюць хрыбет ад плато Ч’япас і высакагор’яў Гватэмалы і Гандураса. На ўсход ад Гватэмалы хрыбет фармуе натуральную мяжу паміж Эль-Сальвадорам і Гандурасам.

Па хрыбце праходзіць асноўны водападзел паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі.

Часам хрыбет называюць проста Сьера-Мадрэ. Іншыя назвы хрыбта можна таксама пачуць каля горада Гватэмала — Сьера-дэ-лас-Нубес (Sierra de las Nubes — воблачны горны ланцуг), на мяжы Гватэмалы з Мексікай — Сьера-дэ-Істакан (Sierra de Istatan).

Прыбярэжныя схілы ў 300—900 гг. н. э. былі населены невялікімі групамі мая; у канцы XV стагоддзя пераважалі ацтэкі. Першыя іспанскія даследчыкі з’явіліся ў 1524 годзе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Sierra Madre de Chiapas moist forest — Terrestrial Ecoregions, WWF

Катэгорыя:Горныя хрыбты Мексікі Катэгорыя:Геаграфія Гватэмалы