Надзя Каманэчы (; , Румынія) — знакамітая румынская спартсменка (спартыўная гімнастыка), пяціразовая алімпійская чэмпіёнка.
Спартыўныя дасягненні Чэмпіёнка XXI алімпійскіх гульняў (асабістае першынство, практыкаванні на паралельных брусах, бервяне), сярэбраны і бронзавы прызёр (г. Манрэаль, Канада, 1976). Чэмпіёнка свету 1978, 1979. Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на паралельных брусах і бервяне, сярэбраны прызёр у вольных практыкаваннях (1975). Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, практыкаваннях на паралельных брусах, сярэбраны прызёр у апорным скачку (1977). Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве (1979).
Біяграфія Пакінула спорт у 1981 годзе. У лістападзе 1989 года (незадоўга да рэвалюцыі ў Румыніі) разам з групай іншых маладых людзей бегла з Румыніі ў Венгрыю і затым эмігравала ў ЗША. З 1989 года пастаянна жыве ў ЗША. Надзя Каманэчы атрымала амерыканскае грамадзянства толькі ў 2001 годзе, аднак таксама захавала румынскае.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 608 с.: іл.
Катэгорыя:Спартсмены Румыніі Катэгорыя:Гімнасты