Сярэднегерма́нскі кана́л () — самы працяглы (даўжынёй 325,7 км) суднаходны канал Германіі.
Канал адкрыты ў 1938 годзе. Ён злучае Рэйн праз канал Рэйн-Хернэ і канал Дортмунд-Эмс з рэкамі Эмс, Везер, Эльба і далей праз брадэнбургскія рэкі і азёры з Одэрам. Па акведуку перасякае раку Везер. У еўрапейскіх маштабах ён — цэнтральная суднаходная сувязь Заходняй з Усходняй Еўропай. Канал вядомы і пад назвай канал Везэр-Эмс і канал Везэр-Эльба. Мае адгалінаванні на Оснабрук, Місбург, Ліндэн, Гільдэсгайм, Зальцгітэр. Найменшая глыбіня канала 3 м. Канал мае 3 шлюзы, суднападымальнікі і прапускае судны грузапад’ёмнасцю да 1000 тон. У 1976 годзе пабудаваны Эльбскі абвадны канал (канал Поўнач—Подзень) ад горада Вольфсбург да нізоўяў ракі Эльба і ўзбярэжжа Паўночнага мора (горад Любек).
Галоўныя парты на канале: Оснабрук, Гановер, Гільдэсгайм, Браўншвайг, Берлін.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Каналы Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1938 годзе