Малыя Зондскія астравы (, ) — паўднёвая частка Малайскага архіпелага, пераважна ў складзе Інданезіі.
Уключаюць астравы: Балі, Ветар, Камода, Ламбок, Лембата, Сумба, Сумбава, Тымор, Флорэс, Роты, Алор і інш.
Агульная плошча 128 тысяч км². Даўжыня каля 1300 км. Абмываюцца Індыйскім акіянам і морамі Балі, Флорэс, Банда, Саву, Тыморскім.
Рэльеф у асноўным горны, шмат вулканаў (вышынёй да 3726 м, вулкан Рынджані). Клімат субэкватарыяльны мусонны. Лістападныя трапічныя лясы і саванны. Вырошчваюць рыс, вострапрыпраўныя расліны, какосавыя пальмы. Рыбалоўства.
Літаратура
Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя:Астравы Інданезіі