Даніэль Выгоўскі (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян менскі (1713—1740).

Біяграфія Паходзіў з роду Выгоўскіх герба «Габданк зменены», сын Канстанціна, кіеўскага войскага, пана на Лісянцы, і смаленскай чашнічанкі Рэгіны з Мяшчэрынаў герба «Польская Пагоня».

Быў старостам небароўскім і рэклінскім. Чашнік кіеўскі (1690—1704), канюшы вялікі літоўскі з 1708 года, кашталян менскі з 19 лютага 1713 года. У 1696 годзе быў паслом ад Вількамірскага павета на канвакацыйны сойм.

Быў жанаты з княжной Тэрэзай Друцкай-Сакалінскай. Меў дачу Рахелю, якая першы раз выйшла замуж за дарсунскага старосту князя Караля Агінскага, а другі раз за троцкага кашталяна Антонія Казіміра Сапегу.

Крыніцы

Літаратура Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908

Даніэль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Чашнікі кіеўскія Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія