Рынджа́ні (у заходніх крыніцах сустракаецца варыянт назвы Рыньяні) — актыўны стратавулкан на востраве Ламбок, Інданезія. Шматразова вывяргаўся, у заходняй частцы фарміравалася кальдэра з возерам. Апошняе вывяржэнне было на конусе Meer Lake ў 2009 годзе. На вулкане 3 субкратары.
Субкратары Самы першы субкратар з’явіўся на вулкане 48 000 гадоў таму. На яго вяршыні адбывалася буйное вывяржэнне 1847 года. Заходні схіл цалкам абрынуўся, гэта сфарміравала возера. Другі субкратар сфарміраваўся ў 1944 годзе. Гэта вяршыня конуса Meer Lake. Трэці субкратар размяшчаецца на поўначы і ў ім можна назіраць фумарольную актыўнасць. Апошняе вывяржэнне адбылося 3400 гадоў таму.
Літаратура
Спасылкі Volcano Live
Катэгорыя:Вулканы Інданезіі Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Кратарныя азёры Катэгорыя:Азёры Інданезіі Катэгорыя:Стратавулканы