Ві́цезслаў Не́звал (; , в. , Аўстра-Венгрыя — , , Чэхаславакія) — чэшскі пісьменнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў чэшскага паэтызму, лідар сюррэалізму, народны пісьменнік (1953). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі 1951, 1953.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і вясковага настаўніка ў Маравіі (в. Біскаўпкі непадалёк ад Мараўскага Крумлава), з 1903 года сям'я жыла ў Шэмікавіцах. З 1911 года наведвае гімназію ў Тршэбічы, якую заканчвае ў 1919 годзе.

Падчас Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска, але праз два месяцы звольнены. Адзін семестр наведваў юрыдычны факультэт Брненскага ўніверсітэту, потым перавёўся на філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта, які таксама не скончыў.

У 1922 годзе ўступіў у мастацка-літаратурную суполку «Дэветсіл» (разам з Карэлам Тэйге). Па часе стаў палітычным ініцыятарам чэшскага авангарднага руху. У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Чэхаславакіі. Працаваў сакратаром у рэдакцыі Масарыкавага навуковага слоўніка, пасля прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Друкаваўся ў чэшскай прэсе. Працаваў у тэатры. У межах «Дэветсілу» удзельнічаў у фарміраванні паэтызму.

Падарожжа ў СССР, Францыю, Італію і Грэцыю вельмі паўплывала на Незвалаў светапогляд. Падчас вандровак знаёміўся з вядомымі сюррэалістамі (у т.л. з Андрэ Брэтонам і Полем Элюарам), пад уплывам якіх заснаваў Суполку сюррэалістаў Чэхаславацкай рэспублікі (1934), якую сам у 1938 годзе распусціў.

Пасля Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці КПЧ, атрымаў шэраг афіцыйных узнагарод. Творчасць гэтага перыяду — пошук сябе ў сацыялістычным рэалізме.

Памёр Незвал у выніку інфаркту і шкарлятыны.

Творчасць Дэбютаваў кнігай рамантычна-сімвалісцкіх вершаў «Мост» (; 1922). У аналагічнай манеры напісаны вершы зборнікаў «Пантаміма» (; 1924), «Маленькі сад руж» (1926), «Надпісы на магілах» (; 1927), паэмы «Дзівосны чараўнік» (; 1922), «Акрабат» (; 1927), «Эдысан» (; 1928). Супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту скіраваны паэма «Сігнал часу» (; 1931), вершы зборнікаў «Пяць пальцаў» (; 1932), «Зваротны білет» (1933), п'еса «Каханкі з кіёска» (1932). Сюррэалістычныя ўплывы выявіліся ў кніжным эсэ «Сучасныя паэтычныя кірункі» (1937), зборніках сацыяльнай паэзіі «Прага з пальцамі дажджу» (1936), «Маці Надзея» (1938), «Пяць мінут за горадам» (1939). Антыфаш. пафас у сатыр, паэме «Прусакі» (1939), ліра-эпічнай хроніцы «Гістарычнае палатно» (1939). У зборніках паэзіі «Вялікія куранты» (1949), «Спеў міру» (1950), «З роднага краю» (1951), «Крылы» (1952), «Васількі і гарады» (1955) гуманіст, матывы, высокая паэтычная тэхніка спалучаюцца з рытарычнасцю і лозунгавасцю. Аўтар п'ес у вершах, кіна- і радыёсцэнарыяў і інш. Пераклаў асобныя творы А. Рэмбо, Г. Гейнэ, П. Элюара, А. Пушкіна і інш.

Творы

Літаратурныя пачаткі Jaro Melancholičtí upíři Most — напісаны пад уплывам пралетарскай паэзіі. Адлюстроўвае час навучання ў гімназіі. Večerní Jarní selanka Letnice

Паэтызм Pantomima («Пантаміма», 1924) — першы паэтыстычны зборнік Abeceda («Абэцэда») Básně na pohlednice (1926) Nápisy na hroby (1926) — дробная паэтыстычная проза Dobrodružství noci a vějíře (1927) Hra v kostky (1928) Básně noci (1930) Podivuhodný kouzelník («Дзіўны чараўнік») — адзін з твораў, які выразна паўплываў на развіццё паэтызму. Сімвал паэтызму. Akrobat («Акрабат») Edison («Эдысан») Signál času («Сігнал часу») Snídaně v trávě (1931) Jan ve smutku (1931) Květy zla Pět prstů Skleněný havelok (1932) («Шкляны плашч») — паступовы пераход да сюррэалізму. Zpáteční lístek (1933) Sbohem a šáteček (1934) («Бывай і хустачка»)

Сюррэалізм Žena v množném čísle (1936) Absolutní hrobař (1937) Praha s prsty deště («Прага з пальцамі дажджу») Адначасна з сюррэалістычнымі творамі Незвал пісаў і несюррэалістычную паэзію і выдаваў пад псеўданімамі: 52 hořkých balad věčného studenta Roberta Davida («52 горкія балады вечнага студэнта Роберта Давіда», 1936) — наследаванне Франсуа Віёну. 100 sonetů zachránkyni věčného studenta Roberta Davida («100 санетаў выратавальніцы вечнага студэнта Роберта Давіда») 70 básní z podsvětí na rozloučenou se stínem věčného studenta Roberta Davida Каля 1937 года Незвал пакідае сюррэалістычную паэтыку і пераходзіць да паэзіі калектыўных і нацыянальных каштоўнасцей. Matka naděje (1938) Pět minut za městem (1939)

Сацрэалізм Historický obraz (1945) Velký orloj (1949) Stalin (1949) Zpěv míru (1950) Z domoviny (1951) Křídla (1952) Chrpy a města (1955) Nedokončená (1960)

Проза Большую частку прозы выдаў у 20-30-х гадах. Паглыбленне ў тэмы падсвядомасці і сну. Kronika z konce tisíciletí Posedlost Chtěla okrást lorda Blamingtona Dolce farniente Pan Marat Jak vejce vejci Monako (раманета) Karneval (раманета) Valérie a týden divů Anička, skřítek a slaměný Hubert Sexuální nocturno (1931) Věci, květiny, zvířátka a lidé pro děti Z mého života Neviditelná Moskva 1935 Ulice Git-le-Ceur 1936) Pražský chodec 1938)

Драматургія Milenci z kiosku (1932) Manon Lescaut (пераклад) Loretka (1941) Dnes ještě zapadá slunce nad Atlantidou (1956) Tři mušketýři Nový Figaro Schovávaná na schodech

Іншае Выдаў энцыклапедыю сучасных паэтычных кірункаў і некалькі літаратуразнаўчых прац: пра творчасць Іржы Волькера, Карэла Чапека, Іозефа Чапека, Яраслава Врхліцкага, Петра Безруча і інш. Пераклаў некалькі прац Анры Брэтона.

Пераклады На беларускую мову зборнік «Васількі і гарады» пераклаў X. Жычка, паасобныя вершы — Л. Баршчэўскі, В. Вітка, А. Вялюгін, П. Макаль, В. Матэвушаў, С. Панізнік, П. Прыходзька, С. Шушкевіч. Васількі і гарады: Вершы і паэмы / Пер. з чэш. мовы Х. Жычка. — Мн. : Мастац. літ., 1986. — 111 с, 1л.партр. — (Паэзія народаў свету).

Літаратура Незвал Віцезслаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Чэшскамоўныя паэты Катэгорыя:Сюррэалісты Катэгорыя:Народныя артысты Чэхаславакіі Катэгорыя:Пахаваныя на Вышаградскіх могілках