Ёсеф Шкворацкі () (27 верасня 1924, Нахад — , Таронта) — чэшскі празаік, эсэіст, перакладчык і выдавец на эміграцыі. Разам з жонкай Здэнай Саліваравай заснаваў у Таронта выдавецтва «68 Publishers». Адзін з найвыбітнейшых чэшскіх празаікаў 2 паловы 20 стагоддзя.

Творчасць Літаратурную дзейнасць Шкворацкі пачаў з паэзіі і апавяданняў. Аднак розгалас выклікаў раман «Баязліўцы» («Zbabělci») — першая частка пенталогіі з аўтабіяграфічным галоўным героем Дэні Сміржыцкім. Гэта самы выразны літаратурны твор Шкворацкага. Ён уяўляе сабой цэласную карціну чэшскага грамадства ад Другой сусветнай вайны да аўтаравага эмігранцкага досведу. Астатнія часткі — «Танкавы батальён» («Tankový prapor»), Гульня ў цуд («Mirákl»), «Файны сезон» («Prima sezóna») і «Гісторыя інжынера людскіх душ» («Příběh inženýra lidských duší»).

Шкворацкі таксама паспяховы як перакладчык твораў выбітных амерыканскіх аўтараў — Чэндлера, Хемінгуэя, Фолкнера, Льюіса, Джэймса і інш.

Бібліяграфія «Nezoufejte!» (1946, «Не адчайвайцеся!» зборнік вершаў) «Nové canterburské povídky a jiné příběhy» (1947, «Новыя кентэрберыйскія апавяданні і іншыя гісторыі») «Zbabělci» (1948—1949, у Чэхаславакіі выдадзена ў 1958 годзе, «Баязліўцы») «Konec nylonového věku» (1950, у Чэхаславакіі выдадзена ў 1968 годзе, «Канец нейлонавага веку») «Povídky tenorsaxofonisty» (1954—1955, «Апавяданні тэнарсаксафаніста») «Tankový prapor» (1954, выдадзена ў 1971 ў Таронта, у 1990 у Празе, «Танкавы батальён») «Sedmiramenný svícen» (1964, «Сямісвечнік», зборнік апавяданняў часткова з яўрэйскай тэматыкай) «Babylónský příběh a jiné povídky» (1967, «Бабілёнская гісторыя і іншыя апавяданні») «Legenda Emöke» (1963, «Легенда Эмёке») «Tvář jazzu» (1964, «Твар джазу», напісана ў супрацы з музыколагам Лубамірам Даружкам) «Nápady čtenáře detektivek» (1965, «Ідэі чытача дэтэктываў») «Ze života lepší společnosti» (1965, «З жыцця вышэйшай супольнасці») «Jazzové inspirace» (1966, «Джазавыя інспірацыі», напісана ў супрацы з музыколагам Лубамірам Даружкам) Detektivní trilogie: «Smutek poručíka Borůvky» (1966, «Смутак паручыка Баруўкі») «Konec poručíka Borůvky» (1975, «Канец паручыка Баруўкі») «Návrat poručíka Borůvky» (1981, «Вяртанне паручыка Баруўкі») «Bassaxofon» (1967, «Бас-саксафон») «O nich — o nás» (1968, «Пра іх — пра нас») «Farářův konec» (1969, «Канец пробашча») «Lvíče» (1969, «Ільвяня») «Hořkej svět: Povídky z let 1946—1967» (1969, "Гарачы свет: Апавяданні з 1946—1967 гг.) «Všichni ti bystří mladí muži a ženy» (1971, «Усе гэтыя кемлівыя маладыя мужчыны і жанчыны») «Mirákl» (1972, «Гульня ў цуд») «Hříchy pro pátera Knoxe» (1973, «Грахі для патэра Кнокса») «Prima sezóna» (1975, «Файны сезон») «Příběh inženýra lidských duší» («Engineer of Human Souls», 1977, «Гісторыя інжынера людскіх душ») «Samožerbuch» (1977 — супольна з жонкай, дакументальная кніга пра іхняе выдавецтва) «Na brigádě» (1979, супольна з Антанінам Броўскам, зборнік крытычных артыкулаў па чэшскай літаратуры) «Bůh do domu» (1980, «Бог у хату») «Dívka z Chicaga a jiné hříchy mládí» (1980, «Дзяўчына з Чыкага і іншыя грахі маладосці») «Velká povídka o Americe» («A Tall Tale of America», 1980, «Вялікае апавяданне пра Амерыку») «Dvě legendy» (1982, «Дзве легенды») «Scherzo capriccioso: Veselý sen o Dvořákovi» (1984, «Scherzo capriccioso: Вясёлы сон пра Дворжака») «Ze života české společnosti» (1985, «З жыцця чэшскай супольнасці») «Franz Kafka, jazz a jiné marginálie» (1987, «Франц Кафка, джаз і іншыя маргінальныя рэчы») «Čítanka Josefa Škvoreckého» (1990, «Чытанка Ёсефа Шкворацкага») «Hlas z Ameriky» (1990, «Голас з Амерыкі») «Píseň zapomenutých let» (1990, «Песня забытых гадоў») «Ožehavé téma» (1991, «Пякучая тэма») «Slovo má mladý severovýchod» («Слова возьме малады паўночны ўсход») «Velká trojka» (1991, «Вялікая тройка») «Dvě neznámé povídky» (1992, «Два невядомыя апавяданні») «Jaká vlastně byla Marilyn Monroe?» (1992, «Якая ўсё ж такі была Мэрылін Манро?») «Věk nylonu» (1992, «Век нейлону») «Nevěsta z Texasu» (1992, «Нявеста з Тэхаса») «Vladimíra v Territorio libre» (1992, «Уладзіміра ў Territorio libre») «Příběh neúspěšného tenorsaxofonisty» (1994, «Гісторыя тэнарсаксафаніста-няўдачніка») «Příběhy o Líze a mladém Wertherovi a jiné povídky» (1994, «Гісторыі пра Лізу і маладога Вертэра і іншыя апавяданні») «Povídky z rajského údolí» (1995, «Апавяданні з райскай даліны») «Dvě vraždy v mém dvojím životě» (1996, «Два забойствы ў маім двайным жыцці») «Neuilly a jiné příběhy» (1996) «Nevysvětlitelný příběh aneb Vyprávění Questa Firma Sicula» (1998, «Невытлумачальная гісторыя, альбо Аповед Квеста Фірма Сікула») «Krátké setkání s vraždou» (1999, «Кароткая сустрэча з забойствам») «Podivný pán z Providence a jiné eseje» (1999, «Дзівакаваты спадар з Провідэнсу і іншыя эсэ») «…na tuhle bolest nejsou prášky» (1999, «Ад гэтага болю няма лекаў»)

Літаратура

Solecki S. Prague Blues: The Fiction of Josef Škvorecký. — Toronto: ECW Press, 1990. Trensky P. I. The Fiction of Josef Škvorecký. — New York: St.Martin's Press, 1991. Galligan E. L. The Truth of Uncertainty. — Columbia: University of Missouri Press, 1998.

Спасылкі Персанальны сайт

Катэгорыя:Дысідэнты Чэхаславакіі Катэгорыя:Эсэісты Чэхіі Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці Таронта Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Прэміі генерал-губернатара Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі