Ві́цезслаў Но́вак (, імя пры нараджэнні Віктар; , Каменіцы над Ліпай — , Скутач) — чэшскі кампазітар, піяніст і педагог; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай музычнай педагогікі. Народны артыст Чэхаславакіі (1945).

Біяграфія Віктар Новак нарадзіўся ў сям'і ўрача. Бацька музыканта спяваў у хоры, маці іграла на піяніна. Пасля смерці бацькі сям'я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песні і фартэпіянныя п'есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пражскага ўніверсітэта і адначасова ў Пражскую кансерваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзефа Іранека, сярод іншых яго педагогаў былі таксама Карал Штэкер (контрапункт) і Карал Кнітль (гармонія). У гэты перыяд Новак змяніў сваё імя на славянскае Віцезслаў. Пакінуўшы ўніверсітэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансерваторскі дыплом у 1893 годзе. Па рэкамендацыі Іаганеса Брамса ў берлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненні Новака. З 1896 года Новак інтэнсіўна займаўся збіраннем чэшскага музычнага фальклору.

У 1901—1917 гадах нефармальнае кола музыкантаў і іншых творчых асоб, якія збіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філармоніі» (), стаў адным з галоўных цэнтраў фарміравання чэшскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасці, Ёзеф Сук і Вацлаў Таліх. З 1908 года выкладаў у Пражскай кансерваторыі, у 1909—1939 гг. прафесар, у 1919—1922 гг. дырэктар. Сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ераміяш, Карал Болеслаў Ірак, Алаіс Габана, Ілья Гурнік і многія іншыя чэшскія музыкі; у Новака таксама вучыліся ўкраінскія кампазітары Мікалай Калеса і Стэфанія Туркевіч.

У міжваенны перыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Пражскай кансерваторыі, у 1919—1922 і 1927—1928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзялення Чэшскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэшская нацыянальная музыка. У пасляваенныя гады напісаў вялізныя мемуары «Пра сябе і іншых» ().

Творчасць Для яго музыкі характэрны апора на чэшскі, славацкі і мараўскі фальклор, строгая канструктыўная логіка, часам уплыў імпрэсіянізму. Кампазіцыі Новака можна аднесці да неарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжання некаторых даследчыкаў, таксама Клода Дэбюсі і Рыхарда Штрауса.

Сярод твораў: оперы «Звікоўскі дамавік» (; 1915), «Карлштэйн» (; 1916), «Ліхтар» (; 1923; пастаўлены ўсё ў Празе), «Завяшчанне дзеда» (; паст. 1926), балеты-пантамімы «Сіньёрына маладосць» () і «Нікаціна» (; абодва паст. 1930); кантаты; 2 сімфоніі (1934, 1943), сімфанічныя паэмы, уверцюры, сюіты і інш. для аркестра; камерна-інструментальныя ансамблі; творы для фартэпіяна, рамансы, хары на народныя тэксты, песні, апрацоўкі народных песень (7 сшыткаў) і інш. Аўтар кнігі «Пра сябе і іншых» (т. 1—2, 1940—70).

Літаратура

Юсфин А. Г. Но́вак Витзслав // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 3: Корто — Октоль. — 1976. — Стб. 998—999. — 1104 стб., илл. — 102 000 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Народныя артысты Чэхаславакіі