Ёсеф Юнгман (;  — ) — чэшскі філолаг, пісьменнік і перакладчык, дзеяч чэшскага нацыянальнага адраджэння.

Усё жыццё працаваў над тэарэтычнымі асновамі новай чэшскай літаратурнай мовы. Быў вядучай постаццю другога пакалення адраджэнцаў.

Заснаваў першы чэшскі навуковы часопіс «Krok». Суполка адраджэнцаў, якую ён вакол сябе згуртаваў, пазней стала называцца Юнгманавай паэтычнай і навуковай школай. Да яе належалі, напрыклад, такія дзеячы, як Францішак Палацкі, Ян Эвангеліста Пуркінэ, Францішак Ладзіслаў Чалакоўскі.

Выдаў пяцітомны Слоўнік чэшска-нямецкі — адну з падставовых для чэшскай літаратурнай мовы прац. Напісаў «Гісторыю чэшскай літаратуры» і іншыя навуковыя працы.

Вучыўся ў Бераўне, пасля ў гімназіі ў Празе. Наведваў філасофскі, а потым і юрыдычны факультэты Карлавага ўніверсітэта. Адначасова працаваў прыватным настаўнікам. З 1799 года выкладаў у гімназіі ў Літамнержыцах, у 1815 годзе ўзначальвае Старачэскую гімназію ў Празе. Пазней стаўся рэктарам Карлавага ўніверсітэта.

Сачыненні Antibohemia, 1814 Historie literatury české aneb Soustavný přehled spisů českých, s krátkou historií národu, osvícení a jazyka, 1825 Krok Nepředsudečné mínění o české prozódii, 1804 O jazyku českém, 1806 O klasičnosti literatury a důležitosti její Oldřich a Božena, 1806 Rozmlouvání o jazyku českém Slovesnost aneb Sbírka příkladů s krátkým pojednáním o slohu, 1820 Slovník česko-německý, 1834-39 (5 dílů), пры садзейнічанні Якуба Малы Slovo ke statečnému a blahovzdělanému Bohemariusovi, 1814 Zápisky, 1871.

Літаратура Emanuel Chalupný: Jungmann, Prag 1909. Julius Dolanský: Jungmannův odkaz (Z dějin české slovesnosti), Prag 1948.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Педагогі Чэхіі Катэгорыя:Філолагі Чэхіі Катэгорыя:Перакладчыкі Чэхіі Катэгорыя:Славісты Чэхіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў раёне Бераўн