Лабрадорскае цячэнне — халоднае цячэнне Атлантычнага акіяна каля берагоў Паўночнай Амерыкі. Рухаецца на поўдзень з мора Бафіна да Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі, дзе сустракаецца з цёплым цячэннем Гальфстрым і апускаецца на прамежкавыя глыбіні.
Тэмпература вады зімой ад 5 °C да −1 °C, летам 2—10 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход мяняецца кожны год ад 3,4 мільёнаў м³/с да 5,4 мільёнаў м³/с. Нясе шматлікія льды і айсбергі, што перашкаджае суднаходству.
Літаратура
Спасылкі
Labrador Current — Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Геаграфія Грэнландыі Катэгорыя:Цячэнні Атлантычнага акіяна