Мікалай Кішка (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ваявода дорпацкі з 1617, ваявода мсціслаўскі з 1627, кашталян троцкі з 1636, падскарбі вялікі літоўскі з 1640, староста магілёўскі ў 1644, быў таксама старостам ваўкавыскім і вількамірскім.
Валодаў Іўем, дзе ў 1631 перабудаваў Петрапаўлаўскі касцёл і пры ім кляштар ордэна бернардынцаў. Ён ахвяраваў на карысць кляштара 15 тысяч польскіх злотых, а потым штогод на яго ўтрыманне — па 200 злотых.
Шлюб і дзеці Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Януша, Крыштафа і Станіслава.
Быў двойчы жанаты: першы раз з Барбарай Радзівіл, дачкой вялікага літоўскага маршалка Альбрэхта Радзівіла, а пасля з Аленай з Леснявольскіх. Дзяцей не пакінуў.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Кішкаў
Мікалай Станіслававіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Ваяводы дорпацкія Катэгорыя:Старосты магілёўскія Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты вількамірскія