Мікалай Кішка (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Крайчы вялікі літоўскі (з 1552), падчашы вялікі літоўскі (з 1555), ваявода падляшскі (1569—1587).

Біяграфія Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Станіслава і Пятра.

Падтрымліваў планы збліжэння ВКЛ з Польшчай, дзякуючы чаму ў 1569 годзе стаў ваяводам падляшскім, пасля пераходу ваяводства ў склад Кароны. Заставаўся ваяводам падляшскім да канца жыцця.

Быў двойчы жанаты. Першы раз у 1555 годзе з Марынай Заслаўскай, якая памерла ў 1563 годзе. Другі раз з Барбарай Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў дачку Барбару (жонку Юрыя Алелькавіча) і сына Мікалая.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Кішкаў

Мікалай Пятровіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы падляшскія (Карона) Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты драгічынскія Катэгорыя:Старосты бельскія