Карал Са́біна (, псеўданімы Arian Želinský, Leo Blass, , — , ) — чэшскі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і журналіст.

К. Сабіна вывучаў філасофію і права ў Пражскім і Венскім універсітэтах. У 1830-х гг. далучыўся да грамадска-палітычнай дзейнасці. Быў у ліку стваральнікаў у 1844 годзе тайнага гуртка «Чэшскі рыпіл», які выступаў за дэмакратычную рэспубліку. Падчас Рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Чэхіі быў лідарам радыкальных дэмакратаў, рэдактарам газет і часопісаў, сябрам Сватавацлаўскага камітэта і яго ваеннай арганізацыі, саюза «Slovanská lípa». У час Пражскага паўстання змагаўся на барыкадах, быў арыштаваны да восені 1848 г. У 1849 годзе зноў арыштаваны і ў 1853 г. прыгавораны да пакарання смерцю, якое было зменена на 18 гадоў зняволення. Вызвалены з турмы ў 1857 г. па амністыі. У 1859—1872 гг. з'яўляўся інфарматарам аўстрыйскай паліцыі. У 1872 г. выкрыты і па рашэнню суда чэшскіх патрыётаў выгнаны з Чэхіі. Тайна вярнуўся ў Прагу і займаўся літаратурнай дзейнасцю.

Творчасць К. Сабіна аўтар крытычных і тэарэтычных літаратурных твораў, рамантычных апавяданняў і раманаў, лібрэта оперы Б. Сметаны «Прададзеная нявеста».

Літаратура

Спасылкі Сабина Карел // Вялікая савецкая энцыклапедыя Сабина // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939.

Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі