І́чынская Сопка — стратавулкан у Камчацкім краі Расіі, у цэнтральнай частцы паўвострава Камчатка.
Абсалютная вышыня — 3621 м. Вяршыня вулкана з’яўляецца самай высокай кропкай Сярэдзіннага хрыбта. Вулкан размешчаны на яго заходнім схіле, з’яўляецца адзіным актыўным вулканам хрыбта і ў цяперашні час выяўляе слабую фумарольную актыўнасць. Паблізу ад вулкана працякаюць рэкі Хуткая Хайрузова, Іча, Хуткая Козыраўская.
Літаратура
Спасылкі Вулкан Ичинская Сопка // vulkania.ru Вулкан Ичинская Сопка (вулкан Ичинский, Ича, Хоашен, Белая сопка, Сопочная, Ichinsky Volcano, Icha, Ichinskaya Sopka, Khoashen, Belaya Sopka, Sopochnaya) // «Камчатский край, Петропавловск-Камчатский — краеведческий сайт о Камчатке» Ichinsky at Global Volcanism Program . Photo Ichinsky
Катэгорыя:Вулканы паводле алфавіта Катэгорыя:Вулканы Камчацкага края Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Горныя вяршыні-трохтысячнікі