Валянцін Васілевіч Сядоў (, — , ) — савецкі і расійскі археолаг-славіст, загадчык аддзела палявых даследаванняў Інстытута археалогіі РАН, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН (1997), правадзейны член РАН (2003) і акадэмік АН Латвіі (1994).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1954 года ў Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследаваў археалогію і культуру Старажытнай Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фіна-уграў. У 1960-я гады правёў разведку і раскопкі курганоў у Беларускім Панямонні. Стварыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў. Вынікамі ўздзеяння балцкага субстрату тлумачыць вытокі асаблівасцей беларускай лінгваэтнічнай супольнасці, якая, на яго думку, аформілася ў VIII—XII стагоддзях, да пачатку адасаблення беларусаў. Аўтар артыкула «Да паходжання беларусаў» (1967), «Этнагенез і станаўленне беларусаў» (2000), манаграфій «Славяне Верхняга Падняпроўя і Прыдзвіння» (1970), «Доўгія курганы крывічоў» (1974), «Паходжанне і ранняя гісторыя славян» (1979), «Усходнія славяне ў VI—XIII стагоддзях» (1982), «Старажытнаруская народнасць» (1999).
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1984) Дзяржаўная прэмія Расіі (1998)
Літаратура
Спасылкі
Пополняемое собрание работ В. В. Седова в электронном виде (составитель М. И. Жих)
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Расіі Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі Катэгорыя:Даследчыкі славянскага паганства