Сяля́ўшчына (, ) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Янкавіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца на ўсходнім беразе возера Сяляўскае, на аўтамабільнай дарозе Полацк—Расоны, за 12 кіламетраў на поўдзень ад гарадскога пасёлка Расоны, за 147 кіламетраў ад Віцебска, за 40 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Полацк.
Гісторыя Да першага падзелу Рэчы Паспалітай належала ў колькасці 90 чал. да Полацкага езуіцкага манастыраРасійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 12. — Воп. 1. — Спр. 159. — А. 137; Ф. 248. — Воп. 64. — Спр. 5636. — А. 3—5..
У 1924—1967 гадах цэнтр Сяляўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191)..
Насельніцтва 421 жыхар, 166 двароў (2002)
Інфраструктура Базавая школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Помнікі на месцы партызанскага аэрадрома і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну Побач з вёскай знаходзіцца возера Сяляўскае і Дом Рыбака
Літаратура
Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Янкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна