Пле́шчаніцы (, ) — гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Уваходзіць у склад Плешчаніцкага сельсавета. За 27 км ад Лагойска, на скрыжаванні аўтадарог Барысаў—Вілейка і Мінск—Полацк.
Гісторыя Згаданы пад 1536 годам у акце межавання маёнтка КораньНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 9, с. 84. Згаданы ў XVI стагоддзі як вёска Менскага павета, ва ўладанні Тышкевічаў.
У вайну 1654—1667 гадоў пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі атрад Дзяніса Мурашкі. Мурашкаўцы нападалі на двары шляхты, якая перайшла маскоўскі бок, ставілі заставы на дарогах, перашкаджалі збіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны маскоўцамі Менск.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці, мястэчка. У вайну 1812 года пры адступленні французскіх войск тут адбылася бітва, атрад расійскай арміі генерала Чапліца разбіў авангард 9-га французскага корпуса маршала Віктора.
У 1817 годзе ўладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 — заснавалі тэатр, які дзейнічаў да 1835 года. У XIX ст. дзейнічалі царква і сінагога; працавалі школа, бровар, 5 крам, 2 піцейныя двары, праводзіліся кірмашы.
У 1882 годзе заснавана фабрыка шавецкіх капылоў, пазней — фабрыка шавецкіх гваздоў, у 1910 годзе яна азывалася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 годзе працавала 106 чалавек. У 1900 годзе выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў.
У другой палове XIX ст. — 50 двароў і 425 жыхароў. Паводле перапісу 1897 года, працавалі народнае вучылішча і паштова-тэлеграфная кантора.
17 ліпеня 1924 года Плешчаніцы сталі цэнтрам раёна БССР. Станам на 1929 год, працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.
У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 года пасёлак пад нямецкай акупацыяй, акупанты загубілі звыш 2 тысяч чалавек.
З 25 снежня 1962 года Плешчаніцы ў складзе Лагойскага раёна.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1886 — 595 чал.; 1897 — 1086 чал. XX стагоддзе: 1939 — 3,7 тыс. чал.; 1974 — 6,7 тыс. чал.; 1977 — 6,7 тыс. чал.; 1995 — 7,9 тыс. чал.; 1999 — 7 860 чал. XXI стагоддзе: 2006 — 7,8 тыс. чал.; 2009 — 6 041 чал. (перапіс); 2015 — 5 829 чал.; 2016 — 5 835 чал.; 2017 — 5 829 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча паляўніча-рыбалоўная база (гасцініца на 60 месцаў). Геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «ПЛЕЩЕНИЦЫ» .
Культура Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасці, дом культуры.
Адукацыя У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Медыцына Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца.
Славутасці Курганны могільнік (X—XIII стагоддзі), за 3 км на поўдзень ад пасёлка, на правым беразе Цімошанкі — Сядзіба Тышкевічаў Касцёл Святой Ганны, перароблены са стайняў Тышкевічаў. Мемарыяльны камень на месцы бою 1812 года. Могілкі яўрэйскія Сінагога (пачатак XX ст.) Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (пачатак XX ст.) Пратэстанцкі храм
Страчаная спадчына
Царква (2-я палова XIX ст.)
Вядомыя асобы Сяргей Антончык (нар. 1956) — беларускі дзяржаўны дзеяч Віктар Іванавіч Галеўка (1938—1980) — беларускі архітэктар. Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык (нар. 1950) — беларускі палітык. Вілорый Аляксеевіч Казлоў (1934—2003) — беларускі мастак тэлебачання. Павел Ігаравіч Ляхновіч (нар. 1997) — беларускі футбаліст. Мікалай Яфімавіч Сяменчык — беларускі гісторык Рамуальд Аляксандравіч Чыкалаў (нар. 1931) — беларускі гісторык. Яўген Аляксандравіч Цюкаў (1925—1971) — беларускі архітэктар.
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
г. п. Плешчаніцы на Radzima.org
Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства