Урэ́чча (, ) — гарадскі пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Урэцкага сельсавета. За 24 км на паўночны захад ад г. Любань, 177 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы—Асіповічы. Насельніцтва 2 938 чал. (2017).

Гісторыя

Вядома з 1635 г., калі ў маёнтку Слуцкага княства ВКЛ адкрыта люстраная мануфактура, на базе якон дзейнічала Урэцкая шкляная мануфактура. Належала Алелькавічам, з 1600 г. Радзівілам. У XVIII—XIX стст. Вітгенштэйнам. У XVIII ст. ва Урэччы царква св. Мікалая, касцёл і сінагога.

3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка ў Горкаўскай воласці Бабруйскага павета. 3 1830 г. у маёнтку працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, у 1841 г. — 2 мануфактуры па вытворчасці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла, на месцы якіх у канцы XIX ст. адкрыты керамічныя майстэрні. У 1886 г. — 60 двароў. У 1915 пабудавана чыгуначная станцыя на лініі Асіповічы—Слуцк. У пачатку XX ст. ва Урэччы дзейнічала народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, паштовае аддзяленне, аптэка, пажарная дружына.

У 1919—1920 гг. акупіравана польскімі войскамі, якія спалілі 50 хат і шмат гаспадарчых пабудоў. У 1920—30-я г. ў мястэчку хата-чытальня з бібліятэкай, школа працоўнай моладзі, сярэдняя беларуская і 7-гадовая руская школы. 3 1924 г. мястэчка Слуцкага раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. 3 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі, дзейнічала падпольная група. У жніўні 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады расстралялі 25 сем’яў удзельнікаў падпольнай групы. 3 25 снежня 1962 г. у Любанскім раёне.

Насельніцтва

Інфраструктура Працуюць 2 сярэднія школы і 3 дашкольныя ўстановы, 3 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца, аптэка, 2 аддзяленні сувязі.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (спірт- і хлебазаводы) і сельскагаспадарчых прылад працы; прадпрыемства «Другасмет».

Славутасці Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (2000) Брацкая магіла партызан Магілы ахвяр фашызму (1014 ж.) Свята-Мікалаеўская царква (1951). Помнік землякам, што загінулі ў Вялікую Айчыную вайну.

Вядомыя асобы Наталля Сяргееўна Дзяргач (нар. 1964) — беларускі ўрач-педыятр, дэпутатка. Анатоль Уладзіміравіч Мяцельскі (нар. 1950) — беларускі матэматык Анатоль Мікалаевіч Радзівоненка (нар. 1949) — беларускі архітэктар. Уладзімір Канстанцінавіч Коршук (нар. 1935) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1982).

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Літаратура

Сіняк, Н. Урэчча / Наталля Сіняк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 590—591. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства