Сві́слач (, ) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Месціцца за 22,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Р69, Смалявічы — Шацк. Стаіць на рацэ Свіслач, побач з возерам Мацярынскае.
Гісторыя У XIX стагоддзі тут былі фальваркі Засвятое (уласнасць Ваньковічаў) і Акрэспаль. У 1920-я гады фальваркі нацыяналізаваны, Засвятое стала пасёлкам. Прынамсі ў 1930-х гадах пачалася здабыча торфу, утвораны пасёлак тарфянога заводу.
У 1950-х гадах тут пачалася здабыча тарфянога воску. У 1960-я гады пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод „Горнага Воску“». Пазней вёска Засвятое была ўключана ў склад пасёлка, цяпер аднайменны мікрараён. 24 студзеня 1986 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР населены пункт Свіслач атрымаў статус гарадскога пасёлка.
У пачатку 1980-х гадоў у час будаўніцтва АЭС пасёлак значна пашыраўся, побач быў пабудаваны новы пасёлак Дружны. Пасля 1986 года планы будаўніцтва АЭС былі перагледжаны і на яе фундаменце была ўзведзена Мінская ЦЭЦ-5.
У 2007—2009 гадах жыхары Свіслачы праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў.
У 2014 годзе з’явіліся планы пра стварэнне вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генеральны план, дзе Свіслач планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Дружным ў паўнацэнны горад з суперсучаснай інфраструктурай.
Насельніцтва 1997 год — 4300 жыхароў 2008 год — 4,1 тыс. жыхароў 2009 год — 3920 жыхароў 2016 год— 3921 жыхароў 2017 год — 3886 жыхароў 2019 год — 3772 жыхары
Эканоміка Дзейнічаюць ААТ «Завод горнага воску» і РУП «Эксперыментальная база „Свіслач“»
Інфраструктура Ёсць Дом культуры і бібліятэка, Свіслацкая сярэдняя школа імя А.Р. Чарвякова, яслі-сад «Крынічка», пасялковая бальніца і аптэка. З 1 верасня 1998 года працуе «Дзіцячая школа мастацтваў».
Рэлігія У Свіслачы дзейнічаюць праваслаўная Царква прападобнага Серафіма Сароўскага і Царква Прыгажосць Хрыста хрысціян веры евангельскай (з лютага 1994).
Помнікі Дом з памятнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка, была ўсталявана 3 ліпеня 2017г, таксама валун з памятнай дошкай у памяць Віктара Ячніка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі