Зялёны Бор (, ) — гарадскі пасёлак у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 37 км у напрамку на ўсход ад горада Смалявічы, за 73 км ад Мінска. Насельніцтва 1 129 чал. (2017).
Гісторыя Рабочы пасёлак быў утвораны ў 1958 годзе на базе пасёлкаў торфапрадпрыемства «Смалявіцкае» — Тарасік і Зялёны БорУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб утварэнні рабочага пасёлка Зялёны Бор у складзе Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці ад 21 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1., дзе з 1947 года працавала будаўніча-мантажнае ўпраўленне. Цягам 1962—1965 гадоў Зялёны Бор уваходзіў у склад Барысаўскага раёна. У 1971 годзе паселішча стала цэнтрам пасялковага савета.
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1971 — 2000 чал.; 1994 — 1740 чал.; 1997 — 1600 чал. XXI стагоддзе: 2006 — 1 тыс. чал.; 2016 — 1 116 чал.; 2017 — 1 129 чал.
Інфраструктура Сярэдняя школа Бібліятэка Клуб Амбулаторыя Аддзяленне сувязі
Славутасці Брацкая магіла савецкіх лётчыкаў. Магіла ахвяр фашызму.
Вядомыя асобы Яўген Антонавіч Ксяневіч (нар. 1952) — калекцыянер сучаснага беларускага мастацтва, бібліяфіл, куратар мастацкіх і музычных праектаў, кампазітар-песеннік.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі