Мачулішчы — гарадскі пасёлак у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва — 10.474 чал. (2023).

Геаграфія Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Прыпыначны пункт чыгункі на лініі Мінск — Асіповічы.

Гісторыя Мачулішчы вядомыя з 1590 года як шляхецкая ўласнасць у складзе маёнтка Гатава. У 1600 годзе вёска Мочул, належала І. С. Корсаку, з 1791 года ўладанне каталіцкай царквы, з 1858 года дзяржаўная ўласнасць, у 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Менскага павета.

У 1924—1930 гадах Мачулішчы у Мінскай акрузе. З 1997 года — гарадскі пасёлак. Хуткі рост паселішча, пачынаючы з 1930-х гадоў, і змена яго статусу са звычайнай вёскі тлумачацца размяшчэннем тут буйнога вайсковага аэрадрома.

У 2006 годзе ў падпарадкаванне Мачулішчанскаму пасялковаму Савету былі перададзеныя вёскі Аляксандрава і Мачулішчы. 21 снежня 2012 года была ліквідавана вёска Аляксандрава«Об упразднении деревни Александрово Мачулищанского поссовета Минского района». Решение Минского районного Совета депутатов от 21 декабря 2012 г. № 294 , 28 мая 2013 года яе тэрыторыя далучаная да Мачулішчаў«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 . 15 жніўня 2014 года была ліквідавана вёска Мачулішчы«Об упразднении деревни Мачулищи Мачулищанского поссовета Минского района». Решение Минского районного Совета депутатов от 15 августа 2014 г. № 33 , 22 кастрычніка 2014 года яе тэрыторыя далучаная да Мачулішчаў«О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минского района Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 22 октября 2014 г. № 38 .

НасельніцтваЧисленность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Эканоміка Завод «Аэрамаш».

Славутасці Свята-Панцеляймонаўская царква

Галерэя

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Спасылкі