Трэці двор () — асноўны і буйнейшы з чатырох двароў Пражскага Граду. Размешчаны ўсходней іншых, у цэнтральнай частцы замка, які на працягу тысячы гадоў з'яўлялася рэлігійным і палітычным цэнтрам краіны. На заходнім боку ў Цэнтральным крыле Новага палаца знаходзіцца праход у Другі двор, на поўначы ад двара ідзе , на ўсходзе праз праход паміж Саборам Св. Віта і Старым каралеўскім палацам злучаецца з . на паўднёвым боку двара спускаецца да .
Першапачаткова двух'ярусны двор быў выбрукаваны гранітам у XX ст. Плечнікам.
Дамінантай двара з'яўляецца гатычны Сабор Святога Віта, Вацлава і Войцеха звернуты галоўным фасадам на захад. Каля сабора размяшчаецца , археалагічныя раскопкі і гістарычныя даследаванні паказалі, што яно ўзвышаецца на месцы раманскага Біскупскага палаца ад якога захавалася толькі адно арыгінальнае акно. Побач з пробствам знаходзіцца гранітны , узведзены ў 1928 г.HOMOLA, Zdeněk. Prameny, kašny a obelisk [online]. Praha: Zdeněk Homola, [cit. 2012-02-26]. Kapitola Obelisk na III. nádvoří., і . На ўсходнім боку размешчаны Стары каралеўскі палац, на заходнім і паўднёвым — Новы каралеўскі палац з балконам, з якога 29 снежня 1989 года неўзабаве пасля абрання прэзідэнтам Чэхаславакіі казаў сваю прамову Вацлаў ГавелSKALICKÝ, Jaroslav; BARTOŠOVÁ, Simona. Bývalý prezident Václav Havel slaví 75. narozeniny [online]. Praha: Český rozhlas, 2011-10-05, [cit. 2012-02-26].. Ля ўваходу ў стары палац размяшчаецца .
Літаратура VLČEK, Pavel, a kol. Umělecké památky Prahy. Pražský hrad a Hradčany. Praha : Academia, 2000. 521 s. ISBN 80-200-0832-2. s. 17-21, 26-30, 128-9, 169-170, 178-9, 193-6, 240-242, 490. POCHE, Emanuel. Prahou krok za krokem. Praha : Orbis, 1958. 268 s. s. 51, 62-63.
Спасылкі
Катэгорыя:Пражскі Град Катэгорыя:Плошчы Прагі