Капэла Святога Крыжа () — капэла ў паўднёва-ўсходняй частцы Другога двара Пражскага Граду.

Капэла была збудавана ў 1756—1764 гадах у стылі барока пражскім архітэктарам італьянскага паходжання па праекце на месцы старых адміністрацыйных пабудоў і каранацыйнай кухні Карла VI, у якой з 1723 года размяшчалася гаўптвахта.

Пасля таго як Фердынанд V адрокся ад трона і пасяліўся ў Пражскім Градзе, пачалася перабудова капэлы ў класіцыстычным стылі, якая доўжылася з 1852 па 1856 гады. Падчас рэканструкцыі ў 1854 годзе на паўночным фасадзе былі ўсталяваны статуі Святых Пятра і Паўла працы . Ад старога будынка захаваліся толькі галоўны алтар працы Іозефа Лаўэрмана, які ўпрыгожваюць скульптуры анёлаў працы і Распяцце, распісанае Францішка Ксавера Балкі. На бакавых алтарах яго карціны Св. Віт, Св. Вацлаў, Св. Тэрэзія і Св. Францішак. Ля ўваходу ў капэлу стаіць скульптура Св. Яна Непамуцкага Э. Макса.

У пачатку 1960-х гадоў капэлу яе прыстасавалі пад Скарбніцу для экспазіцыі прадметаў са , які выстаўляўся тут у перыяд з 1961 па 1990 гады. Пазней у капэле размясціўся інфармацыйны цэнтр для турыстаў.

Літаратура Stephen Brook, 2003, Przewodnik National Geographic Praga i Czechy, National Geographic, ISBN 83-89019-50-7

Спасылкі

Капелла Св. Креста — Пражский Град (Kaple sv. Kříže — Pražský hrad)

Катэгорыя:Храмы Прагі Катэгорыя:Капэлы Катэгорыя:Пражскі Град Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Празе