Крк (, ) — горад у Харватыі, адміністрацыйны цэнтр вострава Крк. Насельніцтва (20011 г.) - 6243 чал.
Гісторыя
Горад Крк быў вядомы ўжо ў часы Рымскай імперыі. Першапачаткова меў назву Курыкта (). У першыя стагоддзі н. э. быў добра ўмацаваны. Пасля распаду адзінай імперыі ўвайшоў у склад Візантыі, што было пацверджана дагаворам 812 г. паміж візантыйскім і франкскім імператарамі. У VII ст. пацярпеў ад нашэсця авараў, аднак хутка быў узноўлены.
У 900 г. заснавана рымска-каталіцкае біскупства Крк ().
У XI ст. захоплены венецыянцамі. Горад стаў цэнтрам графства Крк, уладары якога толькі фармальна залежалі ад Венецыі. Імі быў пабудаваны магутны замак Крк. Дзякуючы высілкам графаў і біскупаў у XIV - XVI стст. горад лічыўся адным з галоўных культурных цэнтраў Харватыі.
У 1480 г. Крк зноў быў падначалены Венецыі. Апошні граф Іван VII Франкапан быў арыштаваны і памёр у венецыянскай турме. Горад і востраў кіраваліся венецыянскім губернатарам, аднак мелі пэўную аўтаномію. Большасць мясцовых дакументаў складалася на глаголіцы. У пач. XVI ст. у сувязі з пашырэннем Асманскай Порты насельніцтва значна павялічылася за лік бежанцаў з мацерыка.
У 1797 г. горад далучаны да Аўстрыйскай імперыі. У 1918 - 1920 гг. акупаваны Італіяй. У 1920 г. стаў часткай Югаславіі. У міжваенны перыяд пачаў развівацца турызм.
З 1991 г. у складзе незалежнай Харватыі.
Эканоміка Галоўны занятак мясцовага насельніцтва — абслугоўванне турыстаў. Жыхары Крк маюць адзін з лепшых у Харватыі ўзроўняў жыцця. У Крк месціцца галоўны офіс буйной будаўнічай кампаніі GP Krk.
Славутыя мясціны У прыморскай частцы захавалася старая забудова, у тым ліку некалькі касцёлаў і кляштар XIII - XVIII стст. Найбольшую цікавасць уяўляюць гарадскі мур, які пачаў будавацца яшчэ ў 1 тысячагоддзі да н. э., а таксама замак сям'і графаў Франкапанаў (XIII ст.).
Спасылкі Афіцыйны сайт Турыстычная інфармацыя Біскупства Замак
Катэгорыя:Гарады Харватыі Катэгорыя:Крк (востраў)