Мена́мская нізіна знаходзіцца ў басейне ракі Менам-Чао-Прая, у Тайландзе.

Абмываецца Сіямскім залівам Паўднёва-Кітайскага мора. Даўжыня каля 500 км. Плошча каля 100 тыс. км².

Размешчана на месцы тэктанічнай упадзіны, паміж гарамі цэнтральнай часткі Індакітая на захадзе і плато Карат на ўсходзе. Запоўнена алювіяльнымі адкладамі ракі Менам-Чао-Прая і яе прытокаў. Пераважаюць раўніны, на поўначы з градамі астанцовых узгоркаў, складзеных пераважна з вапнякоў. На поўдні — берагавыя валы ўздоўж узбярэжжа Сіямскага заліва. Густая сетка рэк і арашальных каналаў, шмат балот.

Клімат субэкватарыяльны мусонны, ападкаў больш за 1000 мм за год. Лістападныя мусонныя лясы і хмызнякі, у дэльце — мангравыя лясы, зараснікі пальмы ніпа.

Значныя тэрыторыі разараны пад пасевы рысу (жытніца краіны). На Менамскай нізіне — горад Бангкок.

Літаратура  — С. 282. Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Катэгорыя:Геаграфія Тайланда Катэгорыя:Нізіны Катэгорыя:Раўніны Азіі