Але́сь Бяля́цкі, поўнае імя Алякса́ндр Ві́ктаравіч Бяля́цкі () — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, палітвязень і вязень сумленняAmnesty International признала Беляцкого узником совести . Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022).
Біяграфія Нарадзіўся ў беларускай сям’і, бацька родам з Рагачоўскага, маці з Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці. У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, на сталае жыццё ў Светлагорск Гомельскай вобласці. Выпускнік сярэдняй школы № 5 Светлагорска.
У 1984 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура» (кваліфікацыя — філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Падчас вучобы сябраваў з будучымі вядомымі беларускімі пісьменнікамі, тады — студэнтамі Анатолем Сысом, Эдуардам Акуліным, Сяржуком Сысом, Анатолем Казловым. Падчас вучобы выступіў з першымі літаратуразнаўчымі артыкуламі, дэбютаваў у 1984 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва».
Працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. У 1985-1986 гадах праходзіў як механік-вадзіцель браніраванага цягача артылерыйскай знішчальнай супрацьтанкавай батарэі пад Свярдлоўскам (цяпер Екацярынбург, Расія).
З 1981 года браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. C.16]. Быў сябрам падпольнай групы моладзі: Беларускай канспірацыйнай партыі «Незалежнасць», якая ставіла мэтай спрыянне выхаду Беларусі з СССР і стварэнню незалежнай, дэмакратычнай дзяржавыБяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014. — 540 с. — С. 177.. Група мела статут і праграму, працавала праз легальныя нефармальныя моладзевыя аб’яднанні «Талака», «Тутэйшыя», выдавала нелегальны часопіс «Бурачок»[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.180], была ініцыятарам правядзення першых у Беларускі мітынгаў на Дзяды ў 1987 і 1988 гадахДзяды 1987 відэа, акцый пратэсту — воднага ралі супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГРЭС (1987)29.4.1987 у Друі стартавала воднае ралі пратэсту супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГЭС, мітынгу супраць разбурэння Верхняга горада ў Мінску (1988)Абарона Верхняга гораду , дэманстрацыі і мітынгу ў Курапатах (1988)Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор.
Алесь Бяляцкі друкаваўся ў тагачасных падпольных выданнях, часопісах «Бурачок»«Бурачок» і «Вера»Вера . Быў удзельнікам мітынгаў на Дзяды ў 1987 і 1988 гадах. Быў адным з арганізатараў Першага вальнага сойму беларускіх суполак.
Падчас навучання ў аспірантуры ў г. Мінску ў 1986—1989 гг. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» (1986), потым — старшынём гэтай грамадскай арганізацыі. Быў пад пагрозай выключэння з аспірантуры, але грамадскую дзейнасць не спыніў[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.22]. Браў удзел у пасяджэннях Камітэта-58[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.169], у 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», а таксама быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі Беларускі народны фронт. У 1990 годзе выступіў адным з арганізатараў грамадскай арганізацыі Беларуская каталіцкая грамадаАдраджаў і беларусізаваў Касцёл, рыхтаваў польскіх святароў да працы ў Беларусі. Алесь Бяляцкі і яго каталіцкі актывізм у 90-х.
У 1989 годзе скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. У 1989 годзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым у 1989 годзе па конкурсе абраны калектывам музея на пасаду дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Працаваў дырэктарам музея з кастрычніка 1989 да жніўня 1998 года. Падчас працы Алеся Бяляцкага ў музеі былі адкрыты экспазіцыі ў цэнтральным будынку музея ў Мінску на Траецкім прадмесці (1991), у філіялах музея — «Беларускай хатцы» ў Мінску на вуліцы Рабкораўскай, 14 (1991), «Фальварак Ракуцёўшчына» ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна (1991), у Яраслаўлі (1993). У будынках музея напачатку 1990-х гадоў праходзілі шматлікія культурныя і грамадскія мерапрыемствы, сходы дэмакратычных сілаўСупольнае паседжанне Сойма БНФ, Рабочага Саюзу Беларусі і Аб’яднанай Дэмакратычнай Партыі Беларусі 19 жніўня 1991 па ГКЧП , пасяджэнні Управы і Сойму Беларускага народнага фронту, малітоўныя службы грэка-католікаў. У будынку музея ў 1990 годзе мела юрыдычны адрас і пачынала працу рэдакцыя адной з першых дэмакратычных газет у Беларусі «Свабода». Таксама Алесь Бяляцкі даў адрас музея як юрыдычны для рэгістрацыі дзясяткаў няўрадавых арганізацый, што ў тыя гады было цяжка знайсці, у тым ліку праваабарончаму цэнтру «Вясна» і цэнтру «Супольнасць»[Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2013. — С.166. — ББК 84, УДК 823.]. Запрасіў у літаратурны музей М. Багдановіча на працу маладых беларускіх пісьменнікаў Паліну Качаткову, Эдуарда Акуліна, Сяргея Вітушку, Алеся Астраўцова.
Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у 1991—1996 гадах. 20 жніўня 1991 года разам з іншымі 29 дэпутатамі Мінгарсавета, на наступны дзень пасля путчу ГКЧП, выступіў з адкрытым зваротам да жыхароў Мінска «захоўваць вернасць законна абраным органам улады і дамагацца ўсімі канстытуцыйнымі метадамі спынення дзейнасці Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы»Дземянцей: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?». 5 верасня 1991 года пасля прыняцця Мінгарсаветам рашэння пра выкарыстанне нацыянальнай сімволікі Бяляцкі прынёс бела-чырвона-белы сцяг у залу пасяджэнняў дэпутатаў, гэты сцяг першым у краіне быў афіцыйна вывешаны над будынкам Мінгарсавета.
Сакратар Управы БНФ (1996—1999), намеснік старшыні Партыі БНФ (1999—2001)[Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня, 2007. — 256 с. (С.35) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.].
У 1996 годзе заснаваў гарадскую мінскую арганізацыю Праваабарончы цэнтр «Вясна-96», які 15 чэрвеня 1999 года пераўтварыўся ў рэспубліканскае Грамадскае аб’яднанне Праваабарончы цэнтр «Вясна». Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 года за ўдзел у назіранні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр „Вясна“» было пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі. З тых часоў вядучая беларуская праваабарончая арганізацыя працуе без рэгістрацыіПраваабарончы цэнтр «Вясна».
Старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый (2000—2004).
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH; 2007—2016).
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995)Асабiстыя старонкi сяброу СБП і Беларускага ПЭН-цэнтра (2009)Пісьменнікі ў зняволенні .
4 жніўня 2011 годзе затрыманы ДФР КДК, затым арыштаваны і змешчаны ў СІЗА ў МінскуАрышт Алеся Бяляцкага. Рэакцыі.
24 лістапада 2011 года асуджаны па ч. 2. арт. 243 КК (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры) на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасціАлесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. А. Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў, што грошы, якія былі атрыманы на яго рахункі ў банку, выкарыстоўваліся на праваабарончую дзейнасць. Раней у тым жа годзе беларускія ўлады скіравалі Літве запыт у справе фінансавання беларускай апазіцыі, Алеся Бяляцкага ўдалося прызнаць вінаватым у тым ліку ў выніку таго, што адказ на гэты запыт не быў добра прадуманы літоўскім бокам. Літоўскі дыпламат Рэнатас Юшка пазней пракаментаваў гэта так: «Для Літвы гэта вялікае паражэнне на міжнароднай арэне, і я ўсё яшчэ адчуваю пэўнае пачуццё віны з-за Алеся. Калі я яшчэ быў адказным за каардынацыю такіх спраў, то нам удавалася прадухіляць падобныя здарэнні». Беларускія праваабаронцы, а таксама кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза, урады краін ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічылі А. Бяляцкага палітычным вязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу. 15 верасня 2011 г. адмысловую рэзалюцыю па справе А. Бяляцкага прыняў Еўрапейскі парламентEuropean Parliament resolution of 15 September 2011 on Belarus: the arrest of human rights defender Ales Bialatski. З патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага да ўладаў Беларусі звярталіся Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек Старшыня Еўрапарламенту заклікае вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын ЭштанАлесь Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй (увесь працэс) , старшыня АБСЕ Эйман ГілмарСтаршыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага, спецыяльны дакладчык па сітуацыі ў Беларусі Рады ААН па правах чалавека Міклаш ХарасціМиклош Харашти призывает освободить и реабилитировать Беляцкого .
Тэрмін зняволення адбываў у папраўчай калоніі № 2 у г. Бабруйску. Працаваў упакоўшчыкам у швейным цэхуАЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ ПАТЭЛЕФАНАВАЎ ЖОНЦЫ . Неаднаразова пакараны адміністрацыяй калоніі за «парушэнні правілаў паводзін асуджаных», прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму», таму пазбаўлены амністыі ў 2012 годзеБяляцкі атрымаў трэцяе спагнанне ў калоніі , пазбаўляўся спатканняў з роднымі і перадач. У калоніі напісаў шмат тэкстаў на літаратуразнаўчыя тэмы, эсэ, успаміны, якія перадаваліся на волю ў лістахАлесь Бяляцкі ў турме піша кнігу пра рэпрэсаванага пісьменніка. Падчас зняволення ў абарону Алеся Бяляцкага разгорнутая кампанія міжнароднай салідарнасці100 тысяч салідарных з Алесем Бяляцкім (+ мапа салідарнасці).
Алесь Бяляцкі вызвалены 21 чэрвеня 2014 года.
Падчас пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі Алесь Бяляцкі затрыманы 14 ліпеня 2021 года. 15 ліпеня сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, прызнаны палітычным зняволеным.
7 кастрычніка 2022 года Алесь Бяляцкі абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. За свайго зняволенага мужа залаты медаль і дыплом лаўрэата 10 снежня атрымала Наталля Пінчук. Нобелеўская прамова ўпершыню ў гісторыі прагучала па-беларуску.
У 2023 годзе разам з ім у Мінску судзілі прадстаўнікоў «Вясны» Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. 3 сакавіка абвешчаны прысуд па справе. Алесь Бяляцкі прызнаны вінаватым і прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з грашовым штрафам у даход дзяржавыtass.ru. Адбываў пакаранне ў калоніі № 9 г. Горкі. 13 снежня 2025 года вызвалены і вывезены з Беларусі ў Літву.
Узнагароды і ганаровыя званні У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавел уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасцьhttp://afn.by/news/i/74799. Прэмія імя Пера Ангера. «Per Anger Prize» (Швецыя, 2006)Белорусская неделя в Стокгольме.. Прэмія свабоды імя Андрэя Сахарава Нарвежскага Хельсінкскага камітэта. «Andrei Sakharov Freedom Award» (Нарвегія, 2006)Белорусский правозащитник А.Беляцкий выдвинут на Нобелевскую премию мира . Ганаровы грамадзянін Генуі з 2010 года. Нацыянальная прэмія ў абарону правоў чалавека. «Праваабаронца 2011 года» (Беларусь, 2011). Дыплом за свабоду слова. Нарвежскі саюз пісьменнікаў. «Ytringsfrihetsprisen 2011» (Нарвегія, 2012)Ytringsfrihetsprisen 2011: Ales Bjaljatski. Ганаровы грамадзянін Парыжа з 2012 годаAleś Bialacki laureatem Nagrody Lecha Wałęsy. Прэмія Леха Валенсы. «Nagroda Lecha Walesy 2012» (Польшча, 2012). Прэмія імя Вацлава Гавела за правы чалавека. Першы лаўрэат ад заснавання прэміі. «Vaclav Havel Human Rights Prize 2013». Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы сумесна з Бібліятэкай Вацлава Гавела і фондам Charta 77 (Страсбург, 2013)Прэмія Вацлава Гавела прысуджаная Алесю Бяляцкаму. Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча. Беларускі ПЭН-цэнтр (Беларусь, 2014)Алесь Бяляцкі атрымаў літаратурную Прэмію імя Алеся Адамовіча.