Тудаўляне — этнаграфічная група беларусаў у заходняй частцы былога Ржэўскага павета Цвярской губерніА. Белы….

У вузкім сэнсе — жыхары старажытных воласцей: Стары Туд, Малады Туд і Туд-Скаваратынь абапал ракі Туд, правага прытока Волгі. У шырокім сэнсе назва «тудаўляне» ўжывалася этнографамі ХІХ ст. для абазначэння ўсяго беларускамоўнага насельніцтва правабярэжжа Верхняй Волгі.

Гісторыя У VII—IX ст. гэты рэгіён, вядомы па «Аповесці мінулых гадоў» як Акоўскі лес, быў заселены смаленскімі крывічамі. У XII—XIV ст. уваходзіў у склад Таропецкага і Ржэўскага княстваў. З першай трэці XIV ст. тут праходзіла мяжа Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) з Маскоўскім і Цвярскім вялікімі княствамі, былі пабудаваны «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія часта пераходзілі з рук у рукі. Тудаўляне канчаткова засталіся па-за межамі ВКЛ пасля ўдакладнення меж паводле Палянаўскага міру (1634), але з прычыны адноснай ізаляванасці краю (лясістасць складала каля 3/4 тэрыторыі) доўгі час захоўвалі адметна беларускія рысы: мову, абрады («бабіна каша» і інш.), гульні («каралі», «проса»). Адрозніваліся ад суседняга рускага насельніцтва і насовамі — верхнім расхінным адзеннем з белага даматканага палатна, адкуль паходзіла іх мянушка «белакафтаншчына». Ужываліся і іншыя мянушкі — «польшча», «шаплякі» (паколькі беларускія гукі «дз», «ц», мяккі «с» падаваліся рускаму насельніцтву шапялявымі). У тудаўлян не існавала якой-небудзь саманазвы, хаця яны і ўсведамлялі сваё адрозненне ад уласна рускіх.

Яшчэ ў пачатку XX ст. тудаўляне захоўвалі шэраг бытавых і лінгвістычных асаблівасцей, якія збліжалі іх з беларусамі. У 1903 годзе тудаўлян даследаваў Я. Карскі, які вызначыў іх колькасць у 45 тыс., у 1925—1926 гадах яны падрабязна вывучаліся Н. Грынковай. У ХХ ст. адрозненні тудаўлян ад суседняга рускага насельніцтва практычна сцерліся, хаця асобныя моўныя і іншыя рысы, уласцівыя беларусам адзначаны ржэўскім краязнаўцам І. Вішняковым яшчэ ў сярэдзіне 1960-х г.

У снежні 2016 году актывіст за адраджэнне тудаўлян Аляксандар Цеханоўскі (Масква) апублікаваў на сайце change.orgПризнать этнографическую группу тудовляне,Тверской области,белорусами по национальности // change.org Гутарка з цвярскім тудаўлянінам: «Мову чуў з дзяцінства, дарослым зразумеў, што мы беларусы» Наша Ніва петыцыю за прызнанне тудаўлянскай этнаграфічнай групы беларусамі па нацыянальнасці.

Літаратура Белы А. «Краіна вытокаў» // Спадчына. — 1993. — № 3. — С. Белы А. Тудаўляне / Алесь Белы // — С. 538. Квашнин-Самарин Н. Д. Исследование об истории княжеств Ржевского и Фоминского. — Тверь, 1887; Попов В. М. Замечания о северно-смоленских и ржевских говорах // Изв. Отд-ния рус. яз. и словесности. Т. 18, кн. 3. — СПб., 1913. Успенский В. Литовские пограничные городки… — Тверь, 1892;

Катэгорыя:Беларусы Катэгорыя:Рускія