Леанід Паўлавіч Ліпінскі (, в. Казусёўка Клімавіцкага раёна — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1974).

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1948). Працаваў намеснікам дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Мінску, з 1952 старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. 3 1966 у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Даследаваў сялянскі рух на Беларусі ў 1900—1917 гадах, станаўленне і развіццё капіталізму ў беларускай вёсцы, сацыяльнае расслаенне сялянства, сталыпінскую аграрную рэформу на Беларусі, прамысловасць, гандаль, гарадское кіраванне, жыллёва-камунальную гаспадарку Мінску ў пачатку XX ст. і іншае. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1967), «Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905—1969 гг.)» (1970).

Творы

Кнігі Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 — февраль 1917 гг.) / Л. П. Липинский, Е. П. Лукьянов; Академия наук БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1964. — 258 с.

Літаратура

Ліпінскі Леанід Паўлавіч / Я. П. Сапёлкін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 276. Ліпінскі Леанід Паўлавіч / Яўген Сапёлкін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 369. Липинский Леонид Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 17. Липинский Леонид Павлович // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. : биобиблиографический справочник. — Минск, 2008. — С. 232.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова