Юрый Юр’евіч Гардзееў (нар. , ) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі беларускіх гарадоў эпохі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыі рэформ другой паловы XVIII стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Доктар гістарычных навук (2011).
Біяграфія Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт ГрДУ, тэма дыпломнай працы: «Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст.». У 1988—1992 гадах працаваў мастацтвазнаўцам у гродзенскіх майстэрнях інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1993—1995 гадах — выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ.
У 1996—1999 гадах — аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве, дзе ў 2000 годзе абараніў дысертацыю «Гародня ў XVIII ст. Даследаванні асваення гарадской прасторы, адносін уласнасці і гарадскога насельніцтва» (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковае званне доктара гуманітарных навук.
У 2001—2005 гадах працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі мастацтваў і Польскай Акадэміі навук у Кракаве. З 2005 года — ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. З 2024 года працуе на Кафедры даследаванняў еўраазіяцкага абшару Факультэта міжнародных і палітычных даследаванняў Ягелонскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Галоўныя кірункі навуковай дзейнасці: сацыяльна-эканамічная гісторыя гарадоў і мясцовых супольнасцей Вялікага Княства Літоўскага, гісторыя Гродна XII—XVIII стагоддзяў (грамадства, эліты, эканоміка, юрыдыка, сацыятапаграфія, мясцовае самакіраванне і гарадское права, культура, побыт), мадэрнізацыя мясцовай адміністрацыі падчас Чатырохгадовага сойма, дзейнасць літоўскага падскарбія Антонія Тызенгаўза, гістарычная палітыка ва Усходняй Еўропе.
Крыніцы
Літаратура
Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16 — 18 ст. — Гродна—Вроцлаў, 2008. — 384 c.: іл. — (Гарадзенская бібліятэка). Цв. вокл. ISBN 978-83-61617-97-6 Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз. Мінск: Тэхналогія, 2008. — 67 с., іл.; партр. — (Нашыя славутыя землякі). ISBN 978-985-458-171-2 Cmentarz farny w Grodnie. 1792—1939, Krakow, Wydawnictwo Naukowe WSP, 1999 (y сааўтарстве з Яцкам Розмусам) Socjotopografia Grodna w XVIII w., Torun, 2002.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага