Вялікі Нікаба́р (англ. Great Nicobar , нікабар. މަލިटोकिओंग लोंग) — востраў у Індыйскім акіяне, самы вялікі ў групе Нікабарскіх астравоў. Уваходзіць у склад саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Плошча сушы — 1045,1 км². Насельніцтва (2001 г.) — 9440 чал. (пасля цунамі 2004 г. колькасць жыхароў скарацілася).
Гісторыя Да брытанскай каланізацыі ў 1869 г. востраў быў населены нікабарцамі, з якіх вылучаліся шампен, што жылі ва ўнутраных раёнах вострава. Пазней з’явіліся перасяленцы з Індыі, большасць з якіх паходзіць з Малабарскага ўзбярэжжа.
У 1942—1945 гг. акупаваны Японіяй.
У 1947 г. увайшоў у склад Індыі.
Моцна пацярпеў падчас цунамі 2004 г.
Прырода Востраў Вялікі Нікабар уяўляе сабою вяршыню падняцця акіянічнага хрыбта. Найвышэйшы пункт — 642 м. Раён знаходжання вострава адрозніваецца значнай сейсмічнай актыўнасцю. Большасць рэк маюць ухіл на поўдзень і паўднёвы захад.
Клімат субэкватарыяльны, ва ўзгорыстай частцы вострава — трапічны.
Узбярэжжа займаюць мангравыя лясы і пясчаныя пляжы. Ва ўнутраных раёнах пераважаюць вечназялёныя і лістападныя лясы, а таксама шырокія лугі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, яшчаркамі, чарапахамі, казуркамі. Многія мясцовыя віды — тутэйшыя эндэмікі.
85 % плошчы мае статус ахоўваемай прыроднай тэрыторыі.
Мыс Індыра — самы паўднёвы пункт Індыі. На ім размножваюцца марскія чарапахі.
Галерэя
Спасылкі Great Nicobar, Andaman and Nicobar Great Nicobar
Катэгорыя:Андаманскія і Нікабарскія астравы Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы Індыі