Пліса́ — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Назва На думку У. Тапарова і А. Трубачова, паходжанне назвы Пліса няяснае. Яе звязваюць з балцкімі або славянскімі тэрмінамі.

Гідраграфія Даўжыня ракі 25 км, плошча вадазбору 121 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км.

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць і за 8 км ад Навагрудка. Генеральны кірунак цячэння — поўнач і паўночны ўсход.

Працякае ў межах Навагрудскага ўзвышша. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізавана. Упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізаванае.

Найвялікшы населены пункт на рацэ — аграгарадок Уселюб (593 чалавекі на 2008 год). Акрамя яго, рака працякае каля вёсак Шкелічы, Марцулі, Зенявічы, а таксама Пліса 1 і Пліса 2. Ва Уселюбе на рацэ плаціна і запруда ў былой шляхецкай сядзібы О’Руркаў.

Асноўныя прытокі — Беніца, Ляхаўка (справа) і Лешчанка (злева).

Упадае ў Нёман каля вёскі Мікалаева (Іўеўскі раён). Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні каля 10 метраў, хуткасць цячэння — 0,2 м/с.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана