halt і reboot — утыліта ў UNIX-сістэмах, якая ачышчае файлавы сістэмны кэш, дасылаючы ўсім працэсам сігнал аб завяршэнні, і, адпаведна, выключае ці перазапускае камп'ютар. Выкананае дзеянне заносіцца ў сістэмны лог.
Ужыванне halt [-lnpq] [-k ядро] reboot [-dlnpq] [-k ядро] fasthalt [-lnpq] [-k ядро] fastboot [-dlnpq] [-k ядро]
fasthalt і fastboot — з'яўляюцца аліасамі. Параметры: Флаг Апісанне -d Стварыць файл дампа для сістэмных памылак. -k ядро Запусціць указанае ядро пры наступным запуску сістэмы. Калі загрузка пройдзе паспяхова, указанае ядро будзе запускацца заўсёды па замоўчванню. У выпадку няўдачы запускаецца бягучае ядро, усталяванае як стандартнае. Работа гэтага ключа можа быць зменена ў будучыні -l Не заносіць інфармацыю ў логі. Гэта можа выкарыстоўвацца такімі функцыямі як shutdown, якія пішуць логі самастойна -n Не ачышчаць файлавы сістэмны кэш. Не рэкамендуецца да выкарыстання. -p Сістэма спрабуе выключыць сілкаванне камп'ютара -q Хуткае выкананне дзеяння. Пры гэтым ключы дзеючыя ў сістэме праграмы не атрымаюць сігнал SIGTERM. Не рэкамендуецца да выкарыстання.
Спасылкі
man page reboot section 8 FreeBSD Man Pages
Катэгорыя:Утыліты UNIX