Талуа́нскі бальзам, талутанскі бальзам — густая араматычная вадкасць, вылучаецца з надсечак кары вечназялёнага дрэва міраксілон. Гэтыя дрэвы растуць у Цэнтральнай Амерыцы — Калумбія, Перу, Венесуэла, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы — Аргенціна, Бразілія, Парагвай, Балівія.
Склад Утрымоўвае бензойную і карычную кіслоты ў свабодным стане (12-15 %) і ў выглядзе эфіраў (да 86 %), а таксама нязначныя колькасці эфірных алеяў і ваніліну.
Уласцівасці Вязкая маса бурага колеру са смалістым пахам. На паветры цвярдзее, утварае чырвона-бурую масу. Шчыльнасць 1,2 г/см³, Тэмпература плаўлення 60—65 °C; Раствараецца ў спірце, воцатнай кіслаце, ацэтоне, хлараформе. Не раствараецца ў вадзе.
Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Парфумерыя Катэгорыя:Смолы