Шара Мкртычэвіч Талья́н ( — ) — армянскі спявак (тэнар, затым барытон) і музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст Армянскай ССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946).

Біяграфія Ш. М. Тальян нарадзіўся ў горадзе Тбілісі (Грузія) ў сям’і ашуга Джамалі. Спеву навучаўся ў Г. М. Сюні і С. А. Мелікяна ў духоўнай семінарыі Нерсесян (Тбілісі), а таксама ў Петраградскай кансерваторыі (1916—1918) у С. І. Габелян. Адзін з арганізатараў (1933) і салістаў (да 1954 года) Армянскага тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава. Выканаўца народных, гусанскіх і ашугскіх песень. Складальнік і рэдактар (сумесна з М. Агаянам) зборнікаў песень Саят-Новы (1946, 1963) і Джывані (1955). Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР 1-га і 2-га скліканняў.

Шара Мкртычэвіч Тальян памёр 7 лістапад 1965 года ў Ерэване.

Зноскі

Літаратура

Талья́н Шара Мкртычевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 41. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. Атаян Р. Талья́н Шара Мкртычевич // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 399—400. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Арменіі Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР