Та́нга — старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фламенка.
Музычны памер 2/4. Тэмп павольны. Мелодыя кубінскага паходжання. У XX стагоддзі ў змененым выглядзе атрымаў пашырэнне ў Амерыцы (пад назвай «Аргенцінскае танга») і Еўропе як салонны і эстрадны парны танец. У яго харэаграфіі злучыліся рысы іспанскіх і аргенцінскіх танцаў. Асноўны рух (слізготны крок з раптоўнымі секунднымі прыпынкамі і рэзкай зменай становішча корпуса) свабодна абіраецца танцорамі. На Беларусі танга — папулярны бальны танец, уваходзіць у конкурсы па спартыўных танцах, рэпертуар прафесійных выканальніцкіх пар і самадзейных студый бальнага танца.
Постаці танга Астар П’яцола
Зноскі
Літаратура
Та́нго // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 409—412. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. Та́нга //
Спасылкі
Катэгорыя:Лацінаамерыканская музыка
Катэгорыя:Культура Аргенціны