«One Voice»— дэбютны студыйны альбом выканаўцы музыкі кантры Білі Гілмэна.

Альбом быў запісаны і выдадзены ў Нешвіле ў 2000 годзе.

Неўзабаве альбом зрабіўся вельмі папулярным сярод прыхільнікаў кантры музыкі дзякуючы аднайменнаму хіту «One Voice». У 2001 годзе альбом быў намінаваны на «Грэммі» ў катэгорыі «Найлепшае Мужчынскае Вакальнае Выкананне ў стылі кантры».

Па версіі часопіса «Billboard» «One Voice» спыніўся на дасягненні 2-га радку ў топ-чарце кантры альбомаў. Асацыяцыя Гуказапісваючых Кампаній Амерыкі (RIAA) прысвоіла альбому сертыфікацыю «2х Platinum».

Спіс кампазіцый

Крытыка Альбом атрымаў адносна станоўчыя агляды ад крытыкаў, і быў добра прыняты як прыхільнікамі музыкі кантры так і іншымі слухачамі. У асноўным крытыкі бачылі неадпаведнасць паміж даволі дарослым зместам такіх песень як «Little Things» ці «'Til I Can Make It on My Own» і ўзростам юнага спевака. У той жа час шмат каго ўзрушыла тэма хатняга гвалту і грамадска-сацыяльных праблем, якая чырвонай стужкай праходзіць у «One Voice», «Oklahoma» і «What's Forever For».

Іншае Чатыры кампазіцыі з альбома з'яўляюцца кавер-версіямі. "I Think She Likes Me" з'яўляецца кавер-версіяй аднайменнай песні гурта The Moffatts запісанай у 1995 годзе. Астатнія кавер-версіі аддаюць дань павагі такім кантры-выканаўцам як Майкл Марцін Мерфі ("What's Forever For", 1982 год) і Тэмі Вайнет ('Til I Can Make It on My Own, 1976 год). Таксама ў альбоме можна пачуць новую інтэрпрэтацыю "Little Bitty Pretty One", якая была напісана ў 1957 годзе Боббі Дэем, а затым паспяхова выконвалася шэрагам вядомых спевакоў і гуртоў, сярод якіх былі легендарныя Jackson 5.

Для кожнага з трох сінглаў з альбома быў зняты адпаведны відэа-кліп. У 2000 годзе рэжысёр Трэй Фэнджой зрабіў відэа для "One Voice" i "Oklahoma", а ў 2001 годзе Брэнт Хэджкок зняў відэа для "There's a Hero".

Катэгорыя:Альбомы Білі Гілмэна