Пе́севічы (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.
Назва Фіксавалася старое опсаўскае прозвішча Пес, гервяцкае Песовіч.https://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/266858712
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-6QH5-J?i=253&cat=834953 Ёсць літоўскія Pesys, Pesaitis.https://pavardes.lki.lt/?pv=9909341e1ece868cdfc80332a54393e0
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае У сярэдзіне 17 стагоддзя вёска ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1789 годзе 8 дымоў, 2 валокі зямлі, уласнасць Зяньковічаў.
Пад уладай Расійскай імперыі У другой палове XIX—пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 45 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Лугамавічы Мілеўскай. У 1897 г. 30 двароў, 223 жыхары, у 1909 г. 32 двары, 204 жыхары, 188 дзесяцін зямлі.
Найноўшы час У 1921—1939 гадах у Лугамавіцкай воласці Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 35 двароў, 157 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 года вёска (46 двароў, 231 жыхар) у Чапунскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 год акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падчас вайны была спалена.
У 1948 годзе адкрыта пачатковая школа. У 1950 годзе арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 1954 годзе у калгасе «17 верасня». 3 16 ліпня 1954 года ў Лежневіцкім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 года ў Іўеўскім раёне. 3 1986 годзе у калгасе «Савецкая Беларусь» і ў Лелюкінскім сельсавецеРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. У 1970 г. 145 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Лежневічы».
У 1999 годзе 25 двароў, 49 жыхароў.
Вядомыя асобы Мечыслаў Іосіфавіч Дмухоўскі (1960—2015) — журналіст, адзін з заснавальнікаў Выдавецкага дома «Субяседнік».
Спасылкі
Памяць: Іўеўскі раён . - Мінск: Белта, 2002.
Катэгорыя:Лелюкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі