Вінцэнт Тышкевіч (1757 — , маёнтак Дубай каля ПінскаПатоцкі Леан. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын i Ружану — Мн.: «Полымя», 1997.) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1780), рэферэндар вялікі літоўскі (з 1781).

Біяграфія thumb|злева|110px|Вінцэнт Тышкевіч

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Антонія Казіміра, генерал-лейтэнанта літоўскага войска, і Тэрэзы з роду Тызенгаўзаў. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве і маёнткі Лагойск (Мінская губерня), Свіслач (Літоўска-Гродзенская губерня) і Белаполле (Слабодска-Украінская губерня), а таксама шэраг маёнткаў у Пінскім павеце (Мінская губерня). Трымаў Стралкоўскае староства.

Нанова перабудаваў маёнтак Свіслач, заклаў галандскага кшталту парк, перарэзаў яго каналамі і стварыў вялікі заасад. Заснаваў у мястэчку на ўласныя сродкі Свіслацкую гімназію — цэнтр асветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагоддзяС. Раманаў. Гэты знаёмы і незнаёмы Тышкевіч // «Свіслацкая газета», 7 красавіка 2008..

У 1778 г. пабраўся шлюбам з Марыяй-Тэрэзай Панятоўскай (1761—1831), пляменніцай польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава-Аўгуста, ад якой не меў дзяцей.

Паводле тэстаменту ад 1813 г. свае багатыя маёнткі перадаваў сваякам: Лагойск адпісаў графу Пію Тышкевічу (1756—1858), Белаполле — украінскім Тышкевічам, а Свіслач — графу Юзафу Тышкевічу (1724—1815), старосце вяляціцкаму.

Цікавыя факты Вінцэнт Тышкевіч практыкаваў пакаранні ў дачыненні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнткуАндрэй Кіштымаў. Эканамічныя асновы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Том 3, 2000..

Вінцэнт Катэгорыя:Рэферэндары вялікія літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты стралкоўскія