Мікола Янчанка (Мікалай Ігнатавіч Янчанка; , вёска Забалацце, , Магілёўская вобласць - ) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і каваля. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1956). Настаўнічаў у Брожскай сярэдняй школе на Бабруйшчыне (1956—1961), у Дварэцкай сярэдняй школе (1965—1966), быў выхавацелем у Гарадзецкай школе-інтэрнаце (1961) Рагачоўскага раёна. Працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме. З 1972 г. — адказны сакратар рагачоўскай раённай газеты «Камунар».

Жыў у РагачовеМікола Янчанка . Памёр 16 ліпеня 2000 года. Пахаваны ў в. Забалацце Рагачоўскага раёнаЯнчанка Мікола (Мікалай Ігнатавіч) .

Творчасць Дэбютаваў у друку вершам у 1958 г. (бабруйская раённая газета «Камуніст»). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Разнотравье» (1971), «Кросны» (1980), «Жыцейка-жыта» (1990), кніжак апавяданняў для дзяцей «З людзьмі добра» (1973) і «Зраблю сонейка» (1978), «Жменька жалудоў» (1989), кніжкі-маляванкі «Лета ў серванце» (1981) і зборніка вершаў «Залаты вулей» (1986). На беларускую мову пераклаў кнігу вершаў Д. Кавалёва «Вечназялёная Ветка» (1990).

Памяць Імем Міколы Янчанкі названа вуліца ў новым мікрараёне Рагачова.

Літаратура

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова