Рэферэндары вялікія літоўскія ( - "той хто дае справаздачу", "рэфэры") — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
Штодзённа ў каралеўскім палацы, ад раніцы пасля імшы і да абеду, а пасля абеду да вячэры выслухоўвалі скаргі прыватных асоб і паведамлялі іх змест (перакладалі) канцлеру (а той даводзіў іх да караля і вялікага князя), паведамлялі пастановы манарха на пададзеныя просьбы і скаргі. Паводле функцыі павінны былі несупынна знаходзіцца пры каралі, даваць яму парады як быць "справядлівым".
У Польшчы ўрады свецкага і духоўнага рэферэндара ўведзены ў 1507 годзе. У Вялікім Княстве Літоўскім духоўны і свецкі рэферэндары вядомы адпаведна з 1539 і 1575 гадоў. У 1633 годзе духоўны рэфэрэндар атрымаў права ўдзельнічаць ў паседжаннях Сената з правам дарадчага голасу. У 1635 годзе ўраўнаваны ў правах з каронным духоўным рэферэндарам, засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія і курляндскія справы.
У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыццяўляўся духоўным рэферэндарам аднаасобна) як найвышэйшы даменіяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялян каралеўскіх уладанняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Найвышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй для рэферэндарскага суда быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд.
У 1540—1570-я гады ўрад рэферэндара існаваў і ў Падляшскім ваяводстве.
Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (духоўных) Дата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціАсобаВыяваЗаўвагі Вялікія рэферэндары літоўскія15863 лістапада1598Мікалай Карызна(Mikołaj Koryzna)70pxПамёр15991615Яўстах Валовіч(Eustachy Wołłowicz)70pxПаступіў на літоўскага падканцлера4 красавіка16151618Станіслаў Кішка(Stanisław Kiszka)70pxПаступіў на жамойцкага біскупа24 ліпеня16201630Мельхіёр Эляшэвіч-Гейш(Melchior Eliaszowicz-Gieysz)70pxПаступіў на жамойцкага біскупа163010 лютага1631Ян Караль Белазор(Jan Karol Białłozor)70pxПамёр18 сакавіка16311641Марцыян Трызна(Marcjan Tryzna)70pxПаступіў на літоўскага падканцлера30 жніўня1641красавік1649Францішак Ісайкоўскі(Franciszek Isajkowski)70pxПаступіў на смаленскага біскупа6 мая164921 красавіка1656Ян Караль Даўгяла(Jan Karol Dowgiałło)70pxПаступіў на віленскага біскупа16561656Юрый Станіслаў Валовіч(Jerzy Stanisław Wołłowicz)70pxПамёр1657сакавік1659Аляксандр Казімір Сапега(Aleksander Kazimierz Sapieha)70pxПаступіў на жамойцкага біскупа6 красавіка16591670Юрый Невяроўскі(Jerzy Niewiarowski)70pxПамёр1670жнівень1673Валерыян Станіслаў Юдзіцкі(Walerian Stanisław Judycki)70pxПамёр16741687Яўстах Катовіч(Eustachy Kotowicz)70pxПаступіў на смаленскага біскупа2 мая16871695Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн(Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein)70pxПаступіў на жамойцкага біскупа16951701Аляксандр Выгоўскі(Aleksander Wyhowski)70pxПаступіў на луцкага біскупа4 ліпеня17034 лістапада1705Канстанцін Феліцыян Шаняўскі(Konstanty Felicjan Szaniawski)70pxПаступіў на куяўскага біскупа4 снежня17051710Мацей Юзаф Анцута(Maciej Józef Ancuta)70pxПаступіў на віленскага суфрагана171016 мая1737Ежы Казімір Анцута(Jerzy Kazimierz Ancuta)70pxПамёр8 ліпеня17374 снежня1754Юзаф Станіслаў Сапега(Józef Stanisław Sapieha)70pxПамёр14 снежня1754люты1762Ігнацы Якуб Масальскі(Ignacy Jakub Massalski)70pxПаступіў на віленскага біскупа15 лютага176224 ліпеня1774Аляксандр Гараін(Aleksander Horain)70pxПамёр8 жніўня1774май1787Павел Ксаверый Бжастоўскі(Paweł Ksawery Brzostowski)70pxАдмовіўся ад пасады8 мая17871791Гуга Калантай(Hugo Kołłątaj)70pxПаступіў на кароннага падканцлера19 мая17911794Андрэй Валовіч(Andrzej Wołowicz)70pxАдмовіўся ад пасады17941795Ігнацы Валовіч(Ignacy Wołłowicz)70pxСклаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай
Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (свецкіх) Дата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціАсобаВыяваЗаўвагі Вялікія рэферэндары літоўскія?1589Габрыэль Война(Gabriel Woyna)70pxПаступіў на літоўскага падканцлера29 красавіка15891610Багдан Храптовіч(Bogdan Chreptowicz)70pxПамёр10 жніўня161015 чэрвеня1625Аляксандр Гасеўскі(Aleksander Gosiewski)70pxПаступіў на смаленскага ваяводу15 чэрвеня162525 лістапада1626Мікалай Завіша(Mikołaj Zawisza)70pxПаступіў на віцебскага кашталяна16261630Стэфан Пац(Stefan Pac)70pxПаступіў на надворнага літоўскага падскарбія16 красавіка16301630Ян Друцкі-Сакалінскі(Jan Drucki-Sokoliński)70pxПамёр20 ліпеня16301638Крыштаф Дамінік Абрынскі(Krzysztof Dominik Obrynski)70pxПаступіў на смаленскага кашталяна163824 мая1639Крыштаф Гасеўскі(Krzysztof Gosiewski)70pxПаступіў на смаленскага ваяводу163927 мая1650Станіслаў Нарушэвіч(Stanisław Naruszewicz)70pxПамёр11 чэрвеня16501681Цыпрыян Павел Бжастоўскі(Cyprian Paweł Brzostowski)70pxПаступіў на троцкага кашталяна168115 чэрвеня1705Ян Уладзіслаў Бжастоўскі(Jan Władysław Brzostowski)70pxСын папярэдняга. Паступіў на троцкага кашталяна15 чэрвеня17051709Стэфан Ян Слізень(Stefan Jan Ślizień)70pxПамёр17061709Ян Фрыдэрык Сапега(Jan Fryderyk Sapieha)70pxПрызначаны Станіславам Ляшчынскім28 кастрычніка17091727Вінцэнт Пётр Валовіч(Wincenty Piotr Wołłowicz)70pxАдмовіўся ад пасады26 красавіка172727 снежня1750Дамінік Марцін Валовіч(Dominik Marcin Wołłowicz)70pxПамёр7 чэрвеня17521764Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі(Antoni Tadeusz Przezdziecki)70pxПаступіў на літоўскага падканцлера10 снежня17641771Гервазы Людвік Аскерка(Gerwazy Ludwik Oskierka)70pxПамёр21 лістапада177124 красавіка1773Андрэй Агінскі(Andrzej Ignacy Ogiński)70pxПаступіў на вялікага літоўскага сакратара24 красавіка177323 мая1781Фрыдэрык Юзаф Машынскі(Fryderyk Józef Moszyński)70pxПаступіў на вялікага літоўскага сакратара23 мая17811795Вінцэнт Тышкевіч(Wincenty Tyszkiewicz)70pxСклаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай
Гл. таксама Вялікія рэферэндары каронныя
Літаратура
Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага