Помнік Адаму Міцкевічу — бронзавы помнік польскаму паэту беларускага паходжання Адаму Міцкевічу ў Мінску. Помнік быў адкрыты ў 2003 г. (скульптары А. Заспіцкі, А. Фінскі, арх. Г. Фёдараў) у скверы Адама Міцкевіча на Гарадскім Вале непадалёку ад перакрыжавання вуліц Няміга і Раманаўская Слабада.
Гісторыя З ініцыятывай усталяваць помнік у Мінску выступіла польская дыяспара. Як варыянт быў прапанаваны бюст паэта, выкананы яшчэ ў XIX стагоддзі. Аднак з-за таго, што работа была выканана ў выглядзе прысценнай скульптуры, гэта значыць з абрэзанай спіной, і насіла камерны характар, усталяваць яе на вуліцы было немагчымаПамятник Адаму Мицкевичу . У адкрыцці помніка прымалі ўдзел дыпламаты і палітыкі Беларусі і Польшчы, у тым ліку тагачасны старшыня Савета Рэспублікі Генадзь Навіцкі і маршалак Сената Польшчы Лонгін Пастусяк, а таксама паслы абедзвюх краін.
Гл. таксама Помнік Адаму Міцкевічу, Навагрудак
Літаратура Памятник / Л. Г. Лапцевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 688—690.
Міцкевіч Мінск Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Мінску Катэгорыя:Творы Андрэя Заспіцкага Катэгорыя:Творы Аляксандра Фінскага