Эдуард Донал То́мас (, , Март, ЗША — )Appelbaum, F. R. (2012). «E. Donnall Thomas (1920—2012)». Science 338 (6111): 1163—1163. doi:10.1126/science.1232395. PMID 23197524 — амерыканскі трансплантолаг, доктар медыцыны (1946), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1990 годзе разам з Джозефам Мары «за адкрыцці, якія датычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».

Біяграфія Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт ў горадзе Остын (1943). З 1955 года ў Калумбійскім, з 1963 года Вашынгтонскім універсітэтах, з 1975 года ў Цэнтры па вывучэнні раку Сіэтле.

У 1956 годзе Э. Томас першым зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку пры лячэнні лейкеміі.

Аўтар навуковых прац па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т.зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантанта.

Ганаровы прафесар універсітэта Вашынгтона і анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана.

Томас быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест.

Памёр ад сардэчнай недастатковасці 20 кастрычніка 2012 года.

Узнагароды 1990 — Міжнародная прэмія Гайрднера. 1990 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША. 1990 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне. 1987 — Karl Landsteiner Memorial Award and Lectureshiphttp://www.aabb.org/development/awardsscholarships/awards/Pages/recipientspast.aspx . 1981 — Прэмія імя Чарлза Кетырынгаhttp://cancerres.aacrjournals.org/content/59/7_Supplement/1673s.full.pdf.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Аўтабіяграфія Э. Д. Томаса на сайце Нобелеўскага камітэту Эдуард Томас на сайце Анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана

Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Трансплантолагі