Доўск (, ) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Доўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад горада Рагачоў, за 90 км ад Гомеля. Праз яго праходзяць буйныя аўтамагістралі Магілёў — Гомель (, ) і Бабруйск — Слаўгарад ().

Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны могільнік сведчыць аб засяленні гэтых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах Доўск вядомы з 18 стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе праз вёску прайшла шаша Пецярбург — Кіеў. У 1858 годзе уладанне памешчыка Д. П. Турчанінава. У 1864 годзе ў цэнтры вёскі на месцы старой царквы (вядома з 1836) пабудавана мураваная Свята-Пакроўская царква (цяпер помнік архітэктуры). З 1876 года дзейнічала прадпрыемства па вырабе цукру. Памешчык валодаў тут 829 дзесяцінамі зямлі і карчмой. З 1879 года працавалі крупарушка і хлебазапасны магазін. Цэнтр Доўскай воласці да 9.5.1923 года. У 1898 годзе Рагачоўскае павятовае сельска-гаспадарчае таварыства арганізавала ў Доўску выставу жарабцоў (170 экзэмпляраў, 50 з якіх адзначаны медалямі). У 1909 годзе непадалёку была паштовая станцыя і сядзіба Новы Свет, дзе размяшчалася Доўскае валасное ўпраўленне. Дзейнічалі 4 вінакурні, паштова-тэлеграфны пункт, школа, прыёмны пакой, вінная крама.

7.6.1918 года агульны сход Доўскай воласці прыняў пастанову аб арганізацыі рэвалюцыйнага палка для абароны рэвалюцыі. У баі супраць польскіх войск у 1920 годзе загінулі 12 чырвонаармейцаў (пахаваны ў 2 брацкіх магілах на могілках). З 3.3.1924 года ў Магілёўскай акрузе БССР. З 20.8.1924 года цэнтр Доўскага сельсавет Журавіцкага, з 8.7.1931 года Рагачоўскага, з 12.2.1935 года Доўскага, з 5.4.1935 года Журавіцкага, з 17.12.1956 года Рагачоўскага раёнаў Магілёўскай (да 26.7.1930) акругі, з 20.2.1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава, працавала кузня. 14.8.1941 года нямецкія акупанты захапілі вёску. Яны стварылі 2 лагеры ваеннапалонных, а ў будынку былой машынна-трактарнай станцыі размясцілі перыферыйную каманду тайнай паліцыі. Партызаны вызвалілі рабочую каманду лагера ваеннапалонных у Новым Доўску, а ў баі супраць гарнізона Старога Доўска захапілі З кулямёты, 26 вінтовак і вызвалілі 48 палонных.

У сакавіку 1943 года карнікі загубілі 59 жыхароў Доўска і суседніх вёсак (пахаваны на могілках ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі), а ў лістападзе 1943 года спалілі 12 двароў, забілі 116 жыхароў. У баях за вёску і наваколле загінулі 138 воінаў, у іх ліку Герой Савецкага Саюза Пётр Аляксеевіч Данілаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 46 вяскоўцаў не вярнуліся з фронту. У 1975 годзе ў вёску перасяліліся жыхары суседняга пасёлка Янаўка.

Насельніцтва 1858 год — 180 жыхароў, 26 двароў. 1909 год — 489 жыхароў, 62 двары. 1997 год — 1893 жыхары, 769 двароў. 2004 год — 1841 жыхар, 731 гаспадарка. 2010 год — 1732 чалавек. 2019 год — 1505 чал.

Эканоміка У вёсцы дзейнічае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Эксперыментальная база „Доўск“». Размешчаны Рагачоўская міжраённая станцыя штучнага асемянення жывёлы, асфальтабітумны, цагельны і малочны заводы, хлебазавод, цэх безалкагольных напіткаў Доўскага спажывецкага таварыства, аўтазаправачная станцыя, швейная і шавецкая майстэрні, бальніца, аптэка, З аддзяленні сувязі, 8 магазінаў, З сталовыя, 2 кафэ, рэстаран, гасцініца.

Славутасці Свята-Пакроўская царква (1863—1864 гг.) —

Вядомыя асобы Яўген Аляксандравіч Казлоўскі (1929—2022) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, акадэмік, Міністр геалогіі СССР (1975—1989), першаадкрывальнік шэрагу радовішчаў карысных выкапняў. Ларыса Васільеўна Лагодзіч (нар. 1967) — беларускі эканаміст, маркетолаг, выкладчык вышэйшай школы. Андрэй Міхайлавіч Мельнікаў (нар. 1965) — бард (гітара), літаратар. Міхаіл Макаравіч Міхеенка (1937—1998) — правазнаўца. Доктар юрыдычных навук, прафесарhttps://esu.com.ua/article-65021. Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў (нар. 1964) — беларускі дыпламат.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Доўск на Radzima.org Прагноз надвор’я ў в. Доўск

Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна