Волак — сухапутны шлях зносін прызначаны для перацягвання (валачэння) суднаў паміж вадаёмамі.
Часцей для волакаў выбіраліся месцы найбольшага збліжэння вадаёмаў, напрыклад рэк розных басейнаў. Працягласць валокаў звычайна не перавышала 20-30 км. Волакам маглі карыстацца ў адным ці абодвух напрамках руху, у залежнасці ад рэльефу мясцовасці. Звычайна валокамі карысталіся ў перыяд навігацыі (з вясны па восень). Судны перацягвалі па сушы на катках або выгружаныя на адным баку тавары перавозіліся ці пераносіліся па волаку і грузіліся на судны на яго іншым баку.Археалогія і нумізматыка…
Старажытны свет Найбольш вядомы Дыёлк — волак праз Карынфскі перашыек.
На тэрыторыі Беларусі Паблізу волакаў сяліліся людзі, занятыя ў іх функцыянаванні -- рамеснікі, гандляры і іншыя, такім чынам утвараліся адкрытыя гандлёва-рамесныя паселішчы. На аснове «волакавай» тапаніміі, аналізу тапаграфіі і геамарфалагічнага характару мясцовасці на тэрыторыі Беларусі даследчыкі (І. Д. Гарбачэўскі, М. П. Загоскін, В. А. Жучкевіч і іншыя) выявілі каля 20 сярэдневечных волакаў. Таксама звесткі пра валокі даюць археалагічныя і нумізматычныя матэрыялы.
Волакі злучалі левыя прытокі Дзвіны з правымі прытокамі Дняпра і Нёмана, левыя прытокі Прыпяці і правыя Дняпра з прытокамі Буга і Нёмана.
Волак у возера Плаўна У свой час яшчэ Васіль Данілевіч адзначаў, што гандлёвы шлях ад Полацка ішоў на поўдзень «... Дзвіной, Улай і Эсай, з якіх перапраўляліся волакам у возера Плаўна, з якога пачыналася рака Сергуч, прыток Бярэзіны».Данилевич В. Е. Пути сообщения Полоцкой земли до конца XIV ст. — Юрьев, 1898. — С. 9.
Мядзельскі волак Праз перашыек паміж возерам Мядзел (басейн Заходняй Дзвіны) і возерам Мястра (басейн Нёмана). На перашыйку знаходзіўся «двор» Волак (цяпер не існуе) і пры ім вёска Волачак (цяпер нежылая).
Друцкі волак На месцы Друцкага волаку, паміж вёскамі Дроздава і Скавышкі, выяўлены шэраг курганных могільнікаў колішніх адкрытых гандлёва-рамесных паселішчаў, пры раскопках знойдзены гіркі-разнавагі і дэталі шаляў у пахаванні, а таксама вялікая колькасць разнастайных пацерак, упрыгожанняў са срэбра і інш. (X—XI ст.).Гісторыя Беларусі…
Арэхаўскі волак На месцы волаку з Дняпра ў Заходнюю Дзвіну праз раку Лучоса пры раскопках курганных могільнікаў выяўлены рэчыўны комплекс (VIII—XI ст.) падобны да знаходак на Друцкім волаку.
Крыніцы
Літаратура Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 1993. Гісторыя Беларусі. У 6 т. / Вяргей В., Ганецкая І., Гурын М. — Т. 1. — Мн.: Экаперспектыва, 2000. Данилевич В. Е. Пути сообщения Полоцкой земли до конца XIV ст. — Юрьев, 1898.
Спасылкі
Катэгорыя:Водны транспарт