Лы́скава (, ) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета. Насельніцтва — 401 жыхар, 191 двор (2005). Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Свіслач.

Лыскава вядома сваім замкам. Каля мясцовага касцёла размяшчаецца магіла Францішка Карпінскага.

Гісторыя Упершыню згадана пад 1504 годам у дакуменце з Метрыкі ВКЛ. У XVI ст. паселішча было велікакняжацкім сталовым уладаннем у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1527 годзе ваявода віцебскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве касцёл. Па яго смерці ў 1543 годзе жонка Кацярына з Глябовічаў аддала Лыскаў каралеве Боне. У другой палове XVI ст. тут існаваў гаспадарскі (велікакняжацкі) замак. З 1690 года паселішча знаходзілася ва ўладанні Быхаўцаў, у гэты час тут было 33 двары. У 1751 годзе маршалак ваўкавыскі Я. Быхавец заснаваў у Лыскаве кляштар місіянераў з касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (пабудаваны ў 1763—1785). Пры кляштары дзейнічала школа, шпіталь і бібліятэкаВалерый Шаблюк. Лыскава // С. 407..

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Лыскаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года тут было 868 жыхароў, 110 двароў, царква, сінагога, 2 млыны, 21 крама, 4 карчмы, 3 рэгулярныя кірмашы. У пачатку XX стагоддзя 1150 жыхароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам Лыскаў () апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. У 1921 годзе тут налічвалася 899 жыхароў.

У 1939 годзе, на пачатку Другой сусветнай вайны у выніку польскага паходу Чырвонай Арміі, Лыскаў далучаны да БССР у складзе СССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Ружанскага, з 25 снежня 1962 года — Пружанскага раёнаў. Станам на 1940 год у вёсцы было 1250 жыхароў, 290 двароўЛысково . Падчас вайны ў сакавіку 1944 года гітлераўцамі было спалена 90 дамоў, забіта 536 чалавек.

У 1970 годзе — 622 жыхары; у 1972 годзе — 611 жыхароў, 201 дворВалерый Шаблюк. Лыскава // С. 408.; у 2003 годзе — 400 жыхароў, 200 двароў.

Пасля скасавання Лыскаўскага сельсавета 7 верасня 2006 года вёска Лыскава ўключана ў склад Зеляневіцкага сельсавета.

Інфраструктура У Лыскаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, тры крамы, пункт бытавога абслугоўвання, рамонтна-механічныя майстэрні, ветпункт, лясніцтва.

Транспарт Аўтамабільныя дарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавежская пушча“» і Ружаны — Лыскава — Дабучын.

Славутасці

Валы замкавыя Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар місіянераў (XVIII ст.) Капліца могілкавая Магіла Францішка Карпінскага Царква Нараджэння Божай Маці (1933) Брацкая магіла (1941—1944)

Страчаная спадчына Замак (XVI ст.) Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы (XVIII ст., грэка-каталіцкая) Касцёл Найсвяцейшага Сэрца (пач. XX ст.)

Вядомыя асобы Еўна Фішалевіч Азеф (1869—1918) — расійскі рэвалюцыянер. (1897—1986) — ізраільскі педагог. Аляксандр Мікалай Гараін (1651—1735) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Францішак Карпінскі (1741—1825) — польскі паэт. Валянцін Міхайлавіч Семяняка (нар. 1963) — беларускі палітык. Ігнат Цэйзік (1779—1860) — музыкант, скульптар, малявальшчык, гравёр і каліграф. (1886—1961) — ізраільскі ваенны, палітычны і грамадскі дзеяч. (1971—1874) — дзеяч сіянізму.

Літаратура

Łysków // .

Спасылкі

Лыскава на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Зеляневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства