Абубакар Камара (; нар. , Конакры, ) — гвінейскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у родным горадзе Конакры. У 2007 годзе трапіў у склад мінскага МТЗ-РІПА (пазней перайменаваны ў «Партызан»). Хутка стаў адным з асноўных ігракоў клуба. Застаўся ў «Партызане» і пасля яго вылету з Вышэйшай лігі ў 2010 годзе (атрымаў від на жыхарства ў Беларусі і таму не лічыўся легіянерам). Дапамог клубу вярнуцца ў вышэйшы дывізіён па выніках сезону 2011.
Пасля таго як у пачатку 2012 года «Партызан» спыніў існаванне, Камара падпісаў кантракт з клубам «Мінск». Улетку 2012 года спыніў выступленні за мінскі клуб.
З 2013 па 2017 год выступаў у чэмпіянаце Туніса. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Сундбюберг» з чацвёртага дывізіёна Швецыі, у жніўні таго ж года пакінуў яго.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008 Уладальнік Кубка Беларусі: 2008
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 Д1 МТЗ-РІПА 12 0 2008 Д1 МТЗ-РІПА 23 1 2009 Д1 МТЗ-РІПА 20 2 2010 Д1 Партызан 17 0 2011 Д2 Партызан 21 5 2012 (1) Д1 Мінск 10 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Гвінеі Катэгорыя:Ігракі ФК Сундбюберг Катэгорыя:Ігракі ФК Сіды-Бузід Катэгорыя:Ігракі ФК Габес Катэгорыя:Ігракі ФК Метлаўі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск