Сяргей Гігевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў сталічным РВАРы, потым трапіў у мінскае «Дынама», дзе правёў некалькі добрых сезонаў. У 2010 годзе стаў іграком «Мінска» і замацаваўся ў аснове. У ліпені 2013 года пакінуў асноўны склад «Мінска», але працягнуў выступаць за дубль.

У студзені 2014 года папоўніў склад дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка», але ў сакавіку 2014 года, перад самым стартам чэмпіянату, кантракт са «Слуцкам» быў разарваны. У выніку ў красавіку 2014 стаў іграком «Іслачы».

У ліпені 2014 года пакінуў «Іслач» у сувязі з заканчэннем кантракта, а ў жніўні стаў іграком «Віцебска». Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск» па заканчэнні кантракта.

З лютага 2015 года зноў апынуўся ў «Іслачы», і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2015. Аднак, з-за траўм гуляў мала, а ў ліпені пакінуў каманду. У жніўні падпісаў кантракт са «Смаргонню», дзе стаў выступаць на пазіцыі абаронцы.

У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2017.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

Трэнерская кар’ера Пасля зыходу з «Оршы» завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам. У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага НФК. У маі 2019 года пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука таксама пакінуў каманду.

У сакавіку 2021 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Дынама». Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года ўслед за галоўным трэнерам Леанідам Кучуком.

У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2005, 2006, 2008, 2009 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010 Уладальнік Кубка Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2002 Д3 РВАР 2 0 2003 Д3 РВАР 9 1 2004 Д1 Дынама 4 0 2005 Д1 Дынама 15 2 2006 Д1 Дынама 14 1 2007 Д1 Дынама 17 2 2008 Д1 Дынама 16 4 2009 Д1 Дынама 12 0 2010 Д1 Мінск 13 4 2011 Д1 Мінск 15 1 2012 Д1 Мінск 29 4 2013 Д1 Мінск 11 0 2014 (1) Д2 Іслач 10 0 2014 (2) Д2 Віцебск 10 1 2015 (1) Д2 Іслач 5 0 2015 (2) Д2 Смаргонь 12 0 2016 Д2 Орша 19 2 2017 Д2 Орша 17 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі